OLYMPUS DIGITAL CAMERA
Традыцыйнае свята з такой назвай прайшло на мінулым тыдні. Нягледзячы на зусім не зімовае надвор’е, жадаючых далучыцца да мерапрыемства хапала. Асабліва весела было дзецям. Цудоўнае тэатралізаванае прадстаўленне, выдатныя нумары мастацкай самадзейнасці ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Ульчанка” ГДК, калектыва “Прасніца” Іванскага ДФ, “Фабрычных дзяўчат” ГДК мікрараёна папяровай фабрыкі, ансамбля “Верасень” аўтаклуба, прыпеўкі ад Веры Барысавай (Цяпінскі СДК) — усё гэта было прапанавана гледачам. Таксама быў арганізаваны гандаль.
Каляды заўседы былі адным з самых цікавых святаў у народзе. Колькі прыкмет, паданняў, а галоўнае, лёсавызначальных ідэй гадання прыходзіцца на гэты цудоўны час! Некаторыя з іх і прапанавалі вядучыя. Самыя смелыя з прысутных удзельнічалі. Гаспадар з гаспадыняй прымалі валачобнікаў, шчодра адорваючы іх гасцінцамі, а “пераапранутыя” госці пелі, танцавалі, усяк хвалілі гаспадароў. Рознакаляровае святочнае адзенне ў народным стылі, беларускае слова, трапныя выразы як нельга лепш падыходзілі да гэтага сапраўды чарадзейнага вечара.
А як абысціся без каляднага карагода?! І старыя, і малыя з радасцю кружыліся каля святочнай елкі разам з удзельнікамі мерапрыемства.
“… Добрыя людзі, будзьце ўсе рады,
Хай не кране вас смутак і жаль.
Сёння мы з вамі святкуем Каляды,
Сёння над намі блакітная даль…”
Наталія ШЫРКО.
Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…
Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…