Categories: Новости

Прыдзвінне — край чароўны і прыгожы

У 2018-м адзначаецца 80-годдзе з дня заснавання Віцебскай вобласці. У Прыдзвіння юбілей. Запланавана шмат мерапрыемстваў з гэтай нагоды. Чашніччына — важная частка паўночна-ўсходняга рэгіёна рэспублікі. У руплівай працы здабываюць дабрабыт яе жыхары. Хтосьці тут нарадзіўся і вырас. Камусьці лёсам было наканавана аднойчы прыехаць і застацца ў гэтых мясцінах назаўсёды. Настаўнікі, краязнаўцы, музейныя работнікі, прадстаўнікі творчых прафесій — людзі па-сапраўднаму апантаныя. Яны клапатліва захоўваюць духоўны і культурны скарб, робяць усё магчымае, каб кожны з нас ведаў гісторыю роднай зямлі. Справа вельмі пачэсная. Тут і казаць няма чаго.
Віктар Вільгельмавіч Грыбко з Іванска — адзін з ліку тых самых апантаных. Выкладае англійскую мову ў мясцовай школе, шмат гадоў займаецца краязнаўствам, аўтар кніг і нарысаў. На Чашніччыну прыехаў у 1990 годзе з Рэчыцы. І палюбіў маляўнічы Прыдзвінскі край.


— У нашай школе ёсць гісторыка-краязнаўчы музей. Лічу, што гэта вялікае дасягненне, — кажа Віктар Грыбко. — Вучні павінны ведаць, адкуль пайшлі іх карані. Зямля нашая вельмі багатая. Я прыехаў на Віцебшчыну з Гомельскай вобласці і быў уражаны, калі пабачыў блакітныя азёры, лясы і падлескі, незвычайны прыродны ландшафт. Адразу стаў цікавіцца гісторыяй Іванска і ваколіц. Пабачыў рэшткі палаца Валадковічаў і вырашыў: трэба гэтую тэму “раскруціць”. За шмат гадоў плённай працы многае ўдалося зрабіць. Тое самае тычыцца і знакамітай Ульскай бітвы, якая адбылася непадалёку ад Іванска. Разам з вучнямі вывучалі матэрыял, здолелі больш-менш дакладна вызначыць месца, дзе шмат стагоддзяў таму разгарнуліся трагічныя падзеі.
На Віцебшчыне краязнаўства заўсёды знаходзілася на высокім узроўні. Я гэта яшчэ ў дзевяностыя гады адчуў. Амаль у кожным раёне і зараз ёсць людзі нераўнадушныя, якія цікавяцца гісторыяй, знаходзяць час для даследчай работы. Мы, краязнаўцы, сябруем, дзелімся адзін з адным карыснай інфармацыяй. Як кажуць, робім агульную справу. Тым самым збіраем у адно цэлае ўсё тое, што абавязкова спатрэбіцца будучым пакаленням. Хочацца ў гэта верыць.
Людміла Рыгораўна Касцянка шмат гадоў узначальвае Чашніцкі гістарычны музей. Як прызналася дырэктар установы, да 80-годдзя Віцебскай вобласці рыхтуецца спецыяльная выстава. Яна ўжо пачала экспанавацца. Называецца выстава “Чашніччына. Віцебшчына. Беларусь” .


— Архіўныя дакументы, фота-здымкі, узнагароды нашых землякоў, прадметы паўсядзённага побыту людзей — усё гэта змогуць пабачыць наведвальнікі музея, — распавядае Людміла Рыгораўна. — Запрашаю жыхароў раёна і гасцей. Прыходзьце, калі ласка. Таксама не магу не сказаць пра тое, якія турыстычныя маршруты мы распрацавалі. Першы называецца “Зямля бацькоў”. Пачынаем з экскурсіі па музеі. Потым адпраўляемся ў раён Бярэзінскай воднай сістэмы каналаў, адтуль крочым у Зарэчную Слабаду. Апошні прыпынак робім у вёсцы Копцевічы. Гістарычныя і культурныя помнікі, старажытныя пахаванні, знакамітыя людзі, якія нарадзіліся ў гэтых месцах, выдатныя працаўнікі — пра ўсё ідзе гаворка.
Другі маршрут “У гэтай зямлі звычайнай” больш раскрывае прыродныя багацці Чашніччыны (лясныя масівы, азёры). У мінулым годзе госці з Мінска былі вельмі ўражаны, калі павандравалі па маляўнічых кутках раёна. Абяцалі прыехаць да нас яшчэ раз і сяброў прывезці. Будзем чакаць. Заўсёды можна знайсці такія аб’екты, якія ўласцівыя менавіта нашай мясцовасці. Галоўнае — умець шукаць.

Гутарыў  Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

6 часов ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

6 часов ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

6 часов ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

11 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

11 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

12 часов ago