Генадзю Пашкову, вядомаму беларускаму паэту, перакладчыку, публіцысту, які нарадзіўся ў вёсцы Малыя Ліпавічы Чашніцкага раёна, 23 сакавіка споўнілася 70 год.
Генадзь Пашкоў — адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў паэтычнага пакалення, якія пачыналі сваю творчасць у сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя. Толькі вершаваных зборнікаў ён выдаў звыш дзясятка. У тым ліку “Кляновік”, “Дыстанцыя небяспекі”, “Маналог ля кастрышча”, “Журавінавы востраў”, “Тваім святлом благаславёны, “Званы юнацтва”, “Зямлю слухаю”…
Менавіта любоў да роднай зямлі, імкненне глыбей спазнаць свой край, яго лю-дзей — вызначальнае і галоўнае ў творчасці пісьменніка.
Адкрыццём для шырокага кола чытачоў сталі яго самабытныя кнігі нарысаў “Будзень як свята”, “Палескія вандроўнікі”, дакументальныя аповяды “Агні ў Барханах”, “Дарога да акіяна”.
Творы пісьменніка перакладзены на многія мовы свету. У сваю чаргу ён пераклаў на беларускую кнігу знакамітага рускага паэта Юрыя Воранава, а таксама азербайджанскіх, украінскіх, армянскіх, таджыкскіх і латвійскіх аўтараў.
Генадзь Пашкоў — лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. На працягу многіх год з’яўляўся дырэктарам — галоўным рэдактарам выдавецтва ” Беларуская энцыклапедыя” Імя Пятруся Броўкі.
Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…
Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…