Categories: Новости

Узнагародай —два дыпломы

Чашніцкі гістарычны музей прыняў удзел у абласной краязнаўчай выставе-конкурсе “Народнае адзенне Віцебшчыны”. Яна сабрала ў адзіную выставачную прастору разнастайныя дэталі i фотаматэрыялы па народнаму касцюму з мэтай стварэння найбольш поўнага ўяўлення аб яго адметнасцях.
Чашніцкі гістарычны музей прадстаўляў поўныя стpoi i асобныя элементы адзення, тканіны, абутак, галаўныя ўборы, аксесуары, а таксама фотаматэрыялы. Больш за 100 прадметаў з калекцыі музея было адпраўлена ў Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.
Па словах дырэктара Чашніцкага гістарычнага музея Людмілы Касцянкі, беларускае народнае адзенне з’яўляецца неад’емнай часткай духоўных здабыткаў нацыі, яна дапамагае фарміраваць культурны воблік сучасніка. У параўнанні з іншымі регіёнамі Віцебшчына найменш захавала старадаўнія i традыцыйныя формы адзення. Па прычыне геаграфічных і сацыяльна-эканамічных фактараў у сярэдзіне XIX стагоддзя распаўсюдзіўся касцюм накшталт гарадскога, а ў вырабе тканін прысутнічала ручная набойка. Адметным з’яўляецца комплекс з прышыўным ліфам. Чашніцкі касцюм утрымлівае кампазіцыйнае рашэнне, каларыт, арнаментальныя матывы.
Праца творчага калектыву Чашніцкага гістарычнага музея ў дадзеным накірунку была высока ацэнена. Два дыпломы папоўнілі скарбонку ўзнагарод.
Першае месца было прысуджана ў намінацыі “За лепшую калекцыю фотаматэрыялаў па народнай вопратцы i яе інфармацыйнае суправаджэнне” i трэцяе — “За больш поўную і рознабаковую калекцыю вясковай i мяшчанскай вопраткі”.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…

1 час ago

Лукашенко назвал инициативу “Один район – один проект” стратегической задачей в региональном развитии

Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…

1 час ago

Путь Валентины Ефимовны: от медсестры до библиотекаря

Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…

2 часа ago

Сегодня на Чашниччине состоялся традиционный велопробег, приуроченный к Празднику труда и Дню Победы

В заезде приняли участие представители Чашникской ДЮСШ, сектора спорта, бумажной фабрики, средних школ №1 и…

2 часа ago

Фотофакт. На районную Доску почета  занесены  22 представителя разных сфер

Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые  люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…

3 часа ago

На Чашниччине прошло показное занятие  для председателей и специалистов сельисполкомов, ответственных за ведение воинского учета

В Чашникском районе  на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие  для председателей и специалистов…

6 часов ago