Рознакаляровы карагод(+ФОТО)


Падчас летніх канікул наладжана работа дзіцячых аздараўляльных лагераў. Адпачынак арганізаваны з улікам усіх патрабаванняў да іх жыццядзейнасці.
Разнастайныя гульні, забавы, спартыўныя мерапрыемствы не даюць сумаваць нікому. Для дзяцей, якія наведваюць аздараўляльныя лагеры, работнікамі гарадскога Дома культуры была арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма з нумарамі мастацкай сама-дзейнасці, падрыхтаванымі выхаванцамі гурткоў і творчых аб’яднанняў.


2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы. Чашніччына – малая радзіма для нас, і творчыя нумары былі як раз прысвечаны любай зямлі.


Вакальныя групы “Сонейка”, “Калейдаскоп”, удзельнікі дзіцячай групы сольных спеваў “Стыль” – Л. Шарай, А. Лявонава, К. Бельская, К. Шантур, К. Бурко, М. Гайко (мастацкі кіраўнік Ю. Калітнік) яскрава і непаўторна прадставілі цудоўныя творы айчынных і замежных аўтараў.

Пранікнена гучалі паэтычныя радкі верша “Радзіма” у выкананні Аліны Хрыпач.
Гульня “Перакладчыкі” і загадкі ад Бусла выклікалі сапраўднае супрацьстаянне каманд з ліку гледачоў, самыя актыўныя і кемлівыя атрымалі прызы.


Не абышлося і без казкі ад дзіцячага батлеечнага калектыву “Мир сказки”, лаўрэата ІІІ ступені IV абласнога свята-конкурсу аматарскіх лялечных тэатраў. Гледачам была прапанавана казка “Кот і ліса”.


Таксама прымалі ўдзел у праграме дзіцячы драматычны калектыў “Фантазер” і тэатр гульні “Сюрпрыз” (мастацкі кіраўнік Н. Крысенак).
Напрыканцы вядучыя ў вершаванай форме нагадалі прысутным аб неабходнасці ўвагі да родных, блізкіх, павазе да роднай мовы і малой радзімы.

Мая маленькая Радзіма,
У шчасці і радасці жыві,
Без цябе зусім мне немагчыма –
Ты ў маім сэрцы і ў маёй крыві.
Квітней жа, родная старонка,
Красуйся і мацней з году ў год.
Прыгожыя, цудоўныя мясціны,
Шчаслівым няхай будзе твой народ.

Наталія ШЫРКО.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Комитет госконтроля: на страже комфортной среды проживания

В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…

6 часов ago

История партизанки Колос Марии Тимофеевна

Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…

7 часов ago

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

14 часов ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

14 часов ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

15 часов ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

15 часов ago