Categories: Новости

Слаўлю матчын край, Радзіму Беларусь!

Такую назву мела патрыятычна-літаратурная праграма, арганізаваная супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі для наведвальнікаў школьных працоўных лагераў.

Мерапрыемства было пабудавана з некалькіх тэматычных раздзелаў, якія ахапілі гістарычнае мінулае нашай краіны і сучаснасць. Напрыклад, у раздзеле “Навекі ў памяці народнай” хлопчыкам і дзяўчынкам былі прадстаўлены факты з гісторыі Беларусі, часоў ваеннага ліхалецця.

Шануйце родны край — Айчыну,

Тых, хто яе абараняў,

Хто ў бітвах з ворагам загінуў,

Хто перамогу атрымаў.

Даведалiся яны i пра новыя факты аб добра вядомых i знакамiтых мясцiнах – Браслаўскiх азёрах, Нарачы, возеры Свiцязь.  “Калi  б азёры маглi гаварыць, то мы б пачулi шмат цiкавых таямнiчых легенд і загадкавых паданняў. На жаль, яны не размаўляюць. Але кожнае  з іх мае сваю непаўторную энергетыку, сваю аўру. Яна —  у мелодыях хваляў, у шэпце чаротаў i трыснягоў, у плёскаце рыбы, галасах жывёл, птушак, дрэў. Варта толькi паехаць да возера —  чуламу сэрцу заўсёды адкрыюцца таямнiцы дзiвосных беларускiх скарбаў…”

Цiкавай i пазнавальнай была iнфармацыя пра вялiкае верхавое балота Ельня (адно з найбуйнейшых у Еўропе) і гай чорных бяроз, што ў Івацэвiцкім раёне.

Чым багатая наша краiна, акрамя карысных выкапняў і непаўторнай прыроды? Канечне, галоўнае багацце — гэта людзi. Менавіта яны праслаўляюць нашу Бацькаўшчыну на працягу многiх стагоддзяў. Гэта першадрукар Ф. Скарына, асветнiкi Е. Полацкая, С. Полацкi, К. Тураўскi, кампазiтар М. К. Агiнскi, лiтаратары Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановiч, мастак М. Шагал i iншыя. Славiцца зямля беларуская і старажытнымi замкамi, палацамi, царквамi. Аб гiсторыi паходжання Мiрскага, Нясвiжскага замкаў таксама распавядалi прысутным.

Цiкавасць выклiкаў i расказ пра краязнаўчы праект “Сем цудаў Беларусi”, арганізаваны рэспублiканскiмi сродкамi масавай iнфармацыi.

А якая ж Беларусь сучасная? Чым мы сёння ганарымся i што робiм для росквiту сваёй краiны? На гэтыя і іншыя пытаннi адказвала моладзь. Менавіта ёй мацаваць i праслаўляць нашу дзяржаву.

…Твая зямля, твая Радзiма,

Названа светла: Беларусь.

Гэтыя словы павiнны памятаць усе, хто жыве на зямлi беларускай, таму што прыгажэй і лепш за яе не знойдзеш у свеце.

Наталiя ШЫРКО.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

11 часов ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

18 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

21 час ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

21 час ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

23 часа ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

23 часа ago