Хай будзе шчодрай ніва!

Пачатак уборкі хлеба ў КУСХП “Красналуцкае” стаў прыкметнай падзеяй ў жыцці не толькі працаўнікоў самога сельгаспрадпрыемства, але і мясцовых жыхароў. Па добрай традыцыі старт важнейшай зернеўборачнай кампаніі тут далі “Зажынкі”, якія на мінулым тыдні ладзіліся артыстамі мастацкай самадзейнасці.
Ва ўрочышчы Ерынова ў той дзень у выкананні самадзейных артыстаў Красналуцкаго дома культуры гучалі песні, у якіх любоў да роднай зямлі, якія славяць чалавека працы.
Колькі часу — і жанчыны ў нацыянальным беларускім адзенні сярпамі зажынаюць першы сноп, залацісты і багаты, каб крыху пазней уручыць гаспадару, дырэктару сельгаспрадпрыемства У. У. Касцюкову на добры ўраджай — так патрабуе традыцыя, трымаліся якой нашы продкі.
Удзельнікаў мерапрыемства сардэчна вітаў старшыня Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў А. Д. Косаў. Аляксандр Дзмітрыевіч павіншаваў вяскоўцаў з пачачаткам жніва, пажадаў плёну ў працы. Задача першаступеннай важнасці — убраць хлеб у сціслыя тэрміны і без страт.
З пачаткам жніва прысутных павіншавалі У. У. Касцюкоў, галоўны аграном Д. П. Валасач. Ну а вянец нялёгкай хлебаробскай справы — хлеб на нашым стале. Каравай з новага ураджаю ўручылі Аляксандру Дзмітрыевічу Косаву.
Галоўныя ўдзельнікі святочнага мерапрыемства — механізатары, вадзіцелі, спецыялісты гаспадаркі. У знак пашаны кожнаму — кветкі і каравай з новага ўраджаю.
Вось ён, кульмінацыйны момант — А. Д. Косаў, У. У. Касцюкоў пераразаюць чырвоную стужку, тым самым даючы старт жніву-2018 у “Красналуцкім”.
Яшчэ колькі хвілін — і цішыню прастораў разбудзіў уладны гул матораў… Наперадзе праца, нялёгкая, з ранку да позняга вечара.
Хай будзе шчодрай ніва!

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

6 часов ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

6 часов ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

6 часов ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

11 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

11 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

12 часов ago