Categories: Новости

Зямля бацькоў, цудоўная зямля

С жартамі, гульнямі ды заліхвацкімі песнямі свята вёскі адзначылі жыхары Замошша. Ідэйнымі натхняльнікамі і арганізатарамі мера-прыемства былі работнікі Красналуцкага СДК. Дапамогу аказаў Красналуцкі сельвыканкам, а таксама самі замошцы, якія прыгатавалі смачныя стравы, аформілі выставу вышыванак, кветак, упрыгожылі месца, дзе непасрэдна праходзіла ўрачыстасць.
Зараз у Замошшы жыве небагата людзей. Усяго тут 11 хат. Але на свята сабралася многа гасцей. Да вяскоўцаў завіталі дзеці, унукі, родныя тых, хто калісьці жыў на гэтай зямлі.
Каб пажадаць землякам здароўя, дабрабыту і плёну ў справах , на ўрачыстасць прыехаў і старшыня сельвыканкама Віктар Вячаслававіч Кавалеўскі. Ён павіншаваў пераможцаў конкурсаў добраўпарадкавання тэрыторый “Дом узорнага парадку” і “Лепшая сядзіба”. Імі сталі Антаніна Аляксандраўна Стэльмах і Пётр Пятровіч Бабаед адпаведна.
Падчас мерапрыемства жыхары Замошша згадалі гісторыю сваёй вёскі і людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне і развіццё населенага пункта.
У гэты дзень не было, бадай, ніводнага замошца, які б не пачуў у свой адрас цёплага слова. Дружна віталі людзей, якія аддана працавалі на карысць роднага сяла, якія нарадзілі і выгадавалі сумленных дзяцей. У прыватнасці, Антаніну Аляксандраўну Стэльмах — патрыётку роднага краю.


Дзякуючы ёй у Замошшы быў усталяваны помнік жыхарам вёскі, якія загінулі ў суровыя годы вайны. Моцнага здароўя і доўгіх год жыцця араганізатары мерапрыемства і аднавяскоўцы пажадалі старэйшай жыхарцы Замошша Раісе Дзмітрыеўне Галаўко, якой нядаўна споўнілася 86 гадоў.
Доўга ў той дзень у Замошшы гучалі песні ў выкананні фальклорнага калектыву “Беседушка” Красналуцкага СДК. Таксама працаўнікі ўстановы падрыхтавалі жартоўныя тэатральныя замалёўкі, вясёлыя гульні.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

3 часа ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

3 часа ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

4 часа ago

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

24 часа ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

1 день ago

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…

1 день ago