Настаўнік і проста добры чалавек

Людзі сталага ўзросту. Бясконца дарагія — нашы мамы і таты, бабулі і дзядулі. Людзі вялікай мудрасці, душэўнай шчодрасці з немалым жыццёвым вопытам. Некаторыя з іх бачылі вайну… Сёння гаворка пойдзе якраз пра такога чалавека.

Жанчына паважанага ўзросту жыве ў вёсцы Грынькі, ёй ужо больш за восемдзесят. Эмілія Пятроўна Маркевіч прозвішча мае ад мужа. Вельмі любіць гэтую вёску, хаця ў 1958 годзе гэта Слаўгарадская дзяўчынка і чуць не чула пра Грынькі.
Як жа яно было?.. Дзяцінства яе прыйшлося на гады ліхалецця, добра памятае тыя страшныя ваенныя дні. Бацька быў пісарам палка і дайшоў аж да Берліна. Тое, што ён расказваў, засталося ў памяці. І дзяўчынка ўжо тады вырашыла сваю будучыню звязаць з гісторыяй. Памятае, як старалася вучыцца, бо вельмі хацела зацвердзіцца ў жыцці і быць годнай грамадзянкай сваёй краіны.
Пасля заканчэння школы адправілася ў Мінск, дзе і атрымала вышэйшую адукацыю. Размеркавалі ў Чашніцкі раён, у вёску Грынькі, настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства. З той пары і прырасла да гэтага мілага і любага сэрцу мястэчка. Праз некалькі гадоў сустрэла і пакахала мясцовага хлопца Васіля, які таксама быў настаўнікам, але рабіў пад Полацкам… Калі вырашылі жаніцца, ён вярнуўся на сваю малую радзіму — у Грынькі. Працаўладкаваўся намеснікам дырэктара ў школе, дзе шчыравала Эмілія. Дружна жылі маладыя людзі, нарадзілі дзвюх дачок. Так утварылася моцная настаўніцкая сям’я. Шмат цяжкасцей сустракалася на шляху ў маладых спецыялістаў, асабліва ў першыя гады педагагічнай дзейнасці, але дзякуючы настойлівасці і працавітасці з усім спраўляліся.


Так разам з мужам і прарабілі ў Грынькаўской школе больш за сорак гадоў. Творчае стаўленне да працы, высокі прафесіяналізм адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. Была Дэлегатам VII з’езда настаўнікаў Беларускай ССР ад Віцебскай вобласці, узнагароджана нагруднымі знакамі “Выдатнік народнай асветы”, “Отличник просвещения СССР”, прысвоена званне старшы настаўнік. Гэта прызнанне яе заслуг і значнасці працы настаўніка.


Сямейнае жыццё склалася добра. З мужам жылі дружна, паказваючы прыклад іншым. Прайшоў час, дзеці скончылі школу, вывучыліся і знайшлі месца ў жыцці. Жывуць і працуюць у сталіцы. У Эміліі Пятроўны трое ўнукаў і двое праўнукаў.
Зараз педагог на заслужаным адпачынку, але сумаваць не прыходзіцца. Яна сёння, як і раней у вольны час, з газетай ці кнігай у руках. “Трэба ісці ў нагу з часам. Кожны дзень нешта пазнаваць, інакш нельга”, — кажа Эмілія Пятроўна. Дзверы яе дома заўсёды адкрытыя для родных, аднавяскоўцаў, сяброў і былых вучняў. Жадаем ёй моцнага здароўя, дабра.

Марына МІШУЛКОВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

ИМНС. Вниманию автомобильных перевозчиков

автомобильных перевозчиков пассажиров автомобилями-такси, водителей автомобилей-такси, владельцев электронных информационных систем! С 1 апреля 2026 г.…

4 часа ago

C 1 июня 2026 безалкогольные энергетические напитки включены в перечень подакцизных товаров

Акцизы исчисляются: производителями - в отношении безалкогольных энергетических напитков, отгруженных на территории Республики Беларусь с…

4 часа ago

Состоялось открытое заседание Чашникского районного исполнительного комитета под руководством председателя Дмитрия Станкевича

На повестке — два основных вопроса: — Об обеспечении пожарной безопасности на объектах итерриториисубъектовхозяйствования,расположенных на…

5 часов ago

Памятным местам особое внимание

В Чашникском районе заместитель начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению подполковник милиции Александр…

5 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает! Осторожно – угарный газ

Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…

8 часов ago

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

23 часа ago