Тут ліра дзіўная гучала…

У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі аддзялення дзённага знаходжання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна. Ім быў прапанаваны экскурс у гістарычнае мінулае Беларусі пад назвай “Беларускія народныя інструменты”.
Прысутныя даведаліся, на якіх музычных інструментах ігралі нашы продкі, а якія і сёння гучаць не толькі ў народных, але і ў прафесійных калектывах.

Экскурс у гістарычнае мінулае атрымаўся надзвычай цікавым для ўсіх прысутных.

Вось што сабой уяўляе жалейка? А сурма, харум, басэтля? Аб паходжанні гэтых музычных інструментаў ішла гаворка падчас мерапрыемства.
Для вырабу жалейкі, напрыклад, акрамя чароту, выкарыстоўвалі сцябліны спелага жыта. Ад велічыні саломіны залежаў гук. Найбольш трывалымі былі жалейкі з дрэва. А такі цікавы інструмент, як харум, рабіўся са звычайнага гарбуза.
Басэтля — смычковы ансамблевы інструмент, блізкі да віяланчэлі ці кантрабаса. Меў ён розную велічыню і вырабляўся народнымі майстрамі-сталярамі з розных дрэў — яліны, клёна, бярозы, дуба. У вёсках рэдка сустракаліся басэтлі, часцей яны былі ў магнацкіх аркестрах.
Ішла гаворка таксама і пра ліру як адзін з найбольш цікавых па канструкцыі народных струнных інструментаў. Ліру звязвалі з побытам беларускіх лірнікаў-прафесійных жабракоў, якія пад яе гукі выконвалі вершы духоўна-рэлігійнага напрамку. Удасканаленая ліра і сёння гучыць у народных аркестрах, ансамблях народнай музыкі — “Песнярах”,”Харошках” і інш.
Яшчэ адным з найцікавейшых музычных інструментаў мінулага з’яўлялася цытра — струнны шчыпковы інструмент, падобны да гусляў, які выйшаў з ужытку ў сярэдзіне ХХ стагоддзя.
Гаварылі таксама пра цымбалы і скрыпку. Першы з названых — адзін з самых распаўсюджаных шматструнных інструментаў у свеце, а скрыпка — сапраўды народны інструмент. Яна была незаменнай на святах.
А вось самым старажытным струнным шчыпковым інструментам з’яўляецца бандурка — сагнутая ў дугу драўляная палка, канцы якой сцягнуты вяроўкай.
Вядомыя ў народзе былі так званыя шархуны (шаргунцы, шалестуны, шумёлы, бразготкі), якія ўяўлялі сабой набор пустацелых медных шарыкаў розных памераў са шротам унутры, з проразямі па баках і крапёжным вушкам. Іх выраблялі на Беларусі кавалі.
Вялася размова і пра духавы музычны інструмент тыпу флейтавых, які называўся акарына. Вырабляўся ён з гліны, зараз выкарыстоўваецца ў сучасных ансамблях.
Цікавае падарожжа адбылося ў гістарычнае мінулае нашых продкаў. Інфармацыя пра музычную культуру беларусаў была прадстаўлена ў простай, даходлівай форме. Усе прысутныя ўважліва слухалі і ўдзельнічалі ў абмеркаванні розных пытанняў па тэме.

Наталія ШЫРКО.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

ИМНС. Вниманию автомобильных перевозчиков

автомобильных перевозчиков пассажиров автомобилями-такси, водителей автомобилей-такси, владельцев электронных информационных систем! С 1 апреля 2026 г.…

6 часов ago

C 1 июня 2026 безалкогольные энергетические напитки включены в перечень подакцизных товаров

Акцизы исчисляются: производителями - в отношении безалкогольных энергетических напитков, отгруженных на территории Республики Беларусь с…

6 часов ago

Состоялось открытое заседание Чашникского районного исполнительного комитета под руководством председателя Дмитрия Станкевича

На повестке — два основных вопроса: — Об обеспечении пожарной безопасности на объектах итерриториисубъектовхозяйствования,расположенных на…

6 часов ago

Памятным местам особое внимание

В Чашникском районе заместитель начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению подполковник милиции Александр…

6 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает! Осторожно – угарный газ

Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…

10 часов ago

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

1 день ago