Хлеб — усяму галава

Пахне хлебная скарынка
Цёплым ветрыкам, хваінкай,
Летнім дожджыкам грыбным,
Лугам, полем аржаным
І асенняй пазалотай
Ды натхнёнаю работай.

                                            А. Дзеружынскі.


Этнаграфічная лабараторыя “Хвала хлебу” ў адзін з восеньскіх дзён распачала сваю дзейнасць у Чашніцкай раённай бібліятэцы. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы старэйшых класаў гарадскіх школ.
Хлеб — слова святое, якое змяшчае ў сабе любоў да роднай зямлі, павагу да працавітых рук чалавека, якія вырасцілі яго, і ўдзячнасць за тое, што ён ёсць на стале…
Работнікі бібліятэкі запрасілі ўсіх прысутных у дзівосны свет беларускіх традыцый, працы, таленту і прыгажосці.
Вершаваныя радкі пра хлеб, зерне, руплівую працу хлебароба, трапна падабраныя у адпаведнасці з тэматыкай, стваралі патрэбны настрой і прымушалі задумацца над іх сэнсам.
Зернем нівы заспявалі
Хлебаробы ў весні час,
Сэрцам шчодра сагравалі,
Клапаціліся пра нас…
Спрадвеку хлеб у беларусаў лічыўся сямейнай рэліквіяй, сімвалам жыцця і дабрабыту. Калі з рук падаў кавалак хлеба, яго асцярожна падымалі і прасілі прабачэння.
І з прыгатаваннем хлеба звязана мноства абрадаў і павер’яў. Напрыклад, перш чым мясіць цеста, жанчына павінна была памыцца і перахрысціцца. А пры пасадцы хлеба ў печ каму-небудзь знаходзіцца на ёй непажадана было. Як і расчыняць хлеб у дрэнным настроі, а таксама падчас прыгатавання хлеба ў печы — гучна размаўляць ці спрачацца.
Хлеб заўсёды быў неад’емным атрыбутам разнастайных абрадаў і свят — сватаўства, вяселля, радзін, адкрыцця веснавых палявых работ, закладкі новай хаты і інш. Цікава, што калі адвучалі дзіця ад малака маці, яму давалі ў руку акраец хлеба і казалі: “Ідзі на свой хлеб”.
Сімвалы ўраджаю прысутнічалі і ў беларускім арнаменце. Найбольш папулярным быў Жыцень, які нагадваў дажынкавы вянок. Слова “жыта” паходзіць ад слова “жыццё”. Ёсць хлеб — значыць, ёсць і жыццё.
Жыта, жыта:
Доўгая дарога —
Ад зярнят рассыпістых, малых
Да буханкі хлеба аржанога,
Да акрайца ў руках тваіх.
Жніво, як і сяўбу, лічылі святой справай, таму яе пачатак даручалі самай паважанай жанчыне. А яна згодна традыцый жала жыта, потым маленькі снопік несла дахаты і ставіла на покуці пад абразамі.
Расказвалі вядучыя і аб паважлівых адносінах да хлеба, і аб розных “хлебных” словаўтварэннях. Што такое, напрыклад, скіба, луста, акраец, каравай, скарынка? Усе ўдзельнікі сустрэчы таксама з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны пра хлеб, працягвалі прымаўкі, адгадвалі загадкі, успаміналі народныя казкі.
Напрыканцы мерапрыемства праслухалі прытчу пра хлеб: “Паспрабуй тыдзень не паесці — аддасі ўсё сваё золата за кавалак хлеба. Вось і зразумей сам, што самае каштоўнае ў нашым жыцці…”
“Усё не бяда, калі ёсць хлеб ды вада”. Нездарма народны фальклор такі багаты на выслоўі, прыказкі, прымаўкі, звязаныя са значнай каштоўнасцю чалавека — хлебам, бо хлеб — усяму галава.

Наталія ШЫРКО.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

КГК выявил нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах госорганов

Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…

5 часов ago

Развитие проекта «Здоровые города и поселки» в Чашникском районе

В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…

11 часов ago

Выставка о 22 женщинах – Героях Соцтруда открылась в Палате представителей

Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…

15 часов ago

Лучшие организации и предприятия Витебщины занесены на областную Доску почета

Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…

15 часов ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает !

Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…

16 часов ago

Пьяный посетитель кафе избил сотрудника из-за потерянного ключа

Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…

17 часов ago