1 студзеня 2019 годаадзначаецца 100-годдзе з дня ўтварэння БССР.
Як праходзіла станаўленне дзяржавы, якія складанасці былі на шляху маладой рэспублікі, мы зараз можам даведацца толькі з дакументальных крыніц.
Вось толькі адзін факт таго часу. 6 кастрычніка 1918 года ад імя сялян Чашніччыны члены Копцевіцкага валаснога выканкама накіравалі пісьмо У. I. Леніну. Вось урывак з яго:
“Шлём сваё гарачае прывітанне незабыўнаму таварышу i стойкаму барацьбіту за свабоду пралетарыята i вясковай беднаты Леніну. Вітаем таварышаў, якія вы-звалілі нас ад ярма герман-скага капіталізму, i радуемся, што зноў становімся ў рады барацьбітоў за ўладу Саветаў, якія вядуць нас да poўнacцi, дабра i святла…
Задыхаючыся паўгода пад гнётам капіталізму, мы з удвоенай энергіяй возьмемся за стварэнне i аднаўленне ўлады, вызваліўшай нас, i гора таму, хто будзе станавіцца ўпоперак дарогі нам”.
Натхнёныя ўзнёслымі пачуццямі i верай у светлую будучыню, рабочыя i сяляне актыўна будавалі новае жыццё. 2-3 лютага 1919 года адбыўся I Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім Я. Свярдлоў зачытаў пастанову УЦВК РСФСР ад 31 студзеня 1919 года аб прызнанні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. З’езд прыняў першую Канстытуцыю рэспублікі, а таксама дэкларацыі аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР i аб’яднанні Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Беларусі i Літвы ў адзіную дзяржаву.
Наталія ШЫРКО.
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…
20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…
C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…
На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…
Из года в год погода не перестает нас удивлять: шквалистые ветра, грозы, ливни. И хорошо,…