Каб сувязь не парывалася…

Не так ужо і часта ў звыклым, спакойным і размераным жыцці маленькай вёсачкі здараюцца падзеі, здольныя па-сапраўднаму ўскалыхнуць, што кранаюць да глыбіні душы, пакідаюць незабыўны след…
Тое, што вёска Замошша Красналуцкага сельсавета з самага ранку 6 студзеня жыла незвычайнай падзеяй, сведчыла многае: ланцужок аўтамабіляў уздоўж дарогі, прыўзняты настрой жыхароў і шматлікіх гасцей, дзяўчаты ў нацыянальным беларускім адзенні, паўсюль чулася беларуская гаворка.
Напярэдадні Ражства тут ладзілася прэзентацыя кнігі “Замошша. Гісторыя вёскі і ваколіц”.

У хаце Антаніны Стэльмах падчас прэзентацыі кнігі.

Хата Антаніны Стэльмах у той дзень не магла ўмясціць усіх жадаючых. Тутэйшыя жыхары, іх родныя і блізкія, госці з розных куткоў Беларусі ўсё прыбывалі і прыбывалі, а гаспадыня гасцінна і з узнёслым настроем сустракала кожнага, запрашала зайсці. А як жа інакш, вёска Замошша і яе жыхары цяпер гонар маюць, іх гісторыя занатавана ў кнізе!
Падчас адкрыцця прэзентацыі аўтару гэтых радкоў насілу падалося праціснуцца бліжэй да галоўнага месца падзеі. А пачалася яна адметна — вясковую хату, як і ў даўнія часы, напоўнілі чароўныя гукі дуды…
І вось той самы момант, калі слова бярэ аўтар кнігі “Замошша. Гісторыя вёскі і ваколіц” Валерый Тухта. Трымаючы ў руках выданне, хвалюецца, пачынае гаворку пра сваю цікавасць да краязнаўства. Пра тое, як ён, ураджэнец Лепеля, краязнаўца, настаўнік гісторыі Слабадской сярэдняй школы суседняга раёна, падчас адной з экспедыцый у Замошша сустрэўся з яе жыхарамі, як нараджалася жаданне напісаць кнігу і мацнела ўпэўненасць саміх іх па меры назапашвання матэрыялу.
Валерый неаднаразова адзначаў, што працаваць было цікава, сілы надавала імкненне дапамагчы саміх жыхароў, іх родных і знаёмых. Нямала часу і намаганняў патрабавала праца з архіўнымі дакументамі ў Полацку, Віцебску і Мінску. Але ж без гэтага ніяк.

Каб сувязь не парывалася…

І ўсё ж цікавыя і змястоўныя, “па-народнаму простыя і жыццёвыя” ўспаміны пра мінулае свойго роду, расказы сведкаў многіх падзей, шматлікія фатаграфіі з сямейных альбомаў — тое, што найлепшым чынам перадае ўнутраны свет герояў кнігі, адлюстроўвае мясцовы каларыт, упэўнены аўтар. Ды і вопыт работы ў такім накірунку ён ужо меў.
І каб не здарылася так, што даўняя і багатая гісторыя Замошша і яе жыхароў бясследна знікла ў часе, трэба занатаваць тое, што здолелі зберагчы да сёння. Такім чынам і нарадзілася думка напісаць гэтую кнігу, адзначае Валерый.
“Забытыя сляды далёкіх продкаў”, “Рэха мінулых дзён”, “Летапіс мясцовых падзей”, “Жыхары”, “Воінскія пахаванні Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Замошскага сельсавета”, “Фотаздымкі з сямейных альбомаў” — раздзелы кнігі, якія ствараюць пэўнае ўяўленне пра гісторыю вёскі і яе ваколіц.
Тухта асабліва ўдячны Антаніне Стэльмах, якая па сутнасці “з’яўляецца захавальнікам гістарычнай памяці пра вёску і яе жыхароў, аб’яднала вакол сябе вясковую грамаду і натхніла кожнага ўзяцца ды распавесці пра сваіх продкаў”.

Аўтар кнігі “Замошша. Гісторыя вёскі і ваколіц”Валерый Тухта:
— І каб не здарылася так, што даўняя і багатая гісторыя Замошша і яе жыхароў бясследна знікла ў часе, трэба занатаваць тое, што здолелі зберагчы да сёння. Такім чынам і нарадзілася думка напісаць гэтую кнігу.

Ці трэба казаць, з якой радасцю ўсе тыя, чые карані тут, віталі з’яўленне кнігі, наколькі цёпла і шчыра сустракалі аўтара, дзякавалі за такі дарагі падарунак.

А гэта, няма ніякага сумнення, будзе спрыяць таму, каб сувязь пакаленняў заставалася трывалай, не гублялася повязь з роднай зямлёй тых, каго жыццё параскідала па свеце.

Свае віншаванні ўдзельнікам мерапрыемства дораць самадзейныя артысты Красналуцкага сельскага Дома культуры.

Словы падзякі аўтару, усім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы кнігі, адрасавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г. П. Авіжа, старшыня Красналуцкага сельвыканкама Н. Р. Іонікава. Валерый Тахта і Антаніна Стэльмах прымалі Падзякі сельвыканкама за вялікі ўклад у захаванне гістарычнай памяці пра вёску Замошша і яе жыхароў.

Гэтыя вершаваныя радкі жыхаркі Замошша Антаніны Стэльмах змешчаны на вокладцы кнігі “Замошша. Гісторыя вёскі і ваколіц”. Публікуем іх без змянення.
Тут лясы, балоты, пожні,
І рачулкі берагі.
Наша любае Замошша,
Край навекі дарагі!
Мілы сэрцу ўсе наўколлі,
Ганчароўка і Барок,
Дзе зімой каталісь з горкі,
Абганяя вецярок…

У гэты дзень усе жыхары Замошша з рук аўтара атрымалі экзэмпляр кнігі — і вочы кожнага свяціліся цеплынёй і радасцю. Як і іх родзічаў, якія таксама займелі выданне пра любы і дарагі куточак — каб сувязь не парывалася…

Міхаіл ДЗЕРАВЯГА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Комитет госконтроля: на страже комфортной среды проживания

В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…

4 часа ago

История партизанки Колос Марии Тимофеевна

Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…

4 часа ago

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

11 часов ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

12 часов ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

12 часов ago

Как не стать жертвой толпы

Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…

12 часов ago