7 студзеня 1964 года не стала нашага земляка, беларускага настаўніка і паэта Янкі Журбы (Івана Івашына). Нарадзіўся ён ў вёсцы Купніна (ля льнозавода) Лепельскага павета (цяпер Чашніцкі раён) у сялянскай сям’і.
У 1902 годзе скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў на Віцебшчыне. Пасля заканчэння Глухаўскага настаўніцкага інстытута (Чарнігаўская губерня) працаваў выкладчыкам у гарадскіх і пачатковых вучылішчах Украіны, Беларусі, Расіі, у навукова-педагагічнай камісіі Наркамасветы БССР, інспектарам Бабруйскага, затым Калінінскага акруговых аддзелаў народнай асветы, выкладчыкам у Чэрыкаўскай сямігадовай школе, у Магілёўскім медыцынскім вучылішчы.


У 1934 годзе пераехаў у Мінск і працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. З-за хваробы вачэй быў змушаны пакінуць працу. З 1941 года і пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне, быў настаўнікам музыкі і спеваў у пачатковых класах. Жыў у вёсцы Слабада, апошнія гады правёў у доме састарэлых у Полацку.
Творчы шлях пачаў у 1902 годзе. Друкаваў этнаграфічныя нарысы ў газеце “Витебские губернские ведомости”. Першы верш на беларускай мове апублікаваў у 1909 годзе ў газеце “Наша ніва”. Аўтар зборнікаў паэзіі “Заранкі”, “Ясныя шляхі”, “Вершы”, “Роднае”, “Мая песня” і кніжак для дзяцей “Ластаўкі”, “Сонечная раніца”, “Светлыя дні” і іншых.
Пераклаў на беларускую мову раман Ф. Дастаеўскага “Бедныя людзі”.
На зямлі, дзе нарадзіўся і доўгі час жыў Іван Івашын, памяць яго ўвекавечана. Дзіцячая бібліятэка райцэнтра носіць імя славутага земляка. Ёсць у Чашніках і вуліца Янкі Журбы.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Вчера прошли выпускные вечера в нашем районе

И мы продолжаем делиться с вами фотомоментами, которые присылают нам наши подписчики Выпускной вечер в…

2 минуты ago

4-я школа, выпуск 2026 — в сердце навсегда

Школьная парта позади — здравствуй, большое будущее!

5 минут ago

Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже в нынешнем году

Президент Беларуси Александр Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже…

8 минут ago

Праздник юности, красоты и надежд!

Позади волнительные экзамены, а впереди целая жизнь и много открытий. В Чашникской гимназии прошел прощальный…

11 минут ago

Прощальный вечер навсегда запомнится выпускникам 2026 года…

Еще немного трогательных моментов в ленту…

14 минут ago

ЭкстримПрорыв-2026 в Ушачах

Главный экстрим-уикенд лета: «ЭкстримПрорыв-2026» в Ушачах! 19–20 июня Ушачи превращаются в столицу драйва. Два дня…

22 минуты ago