Шануйце роднае слова

Адметны дзень 21 лютага. ЮНЕСКА абвясціла яго Міжнародным днём роднай мовы. Для беларусаў гэта была добрая нагода, каб больш паразмаўляць на роднай мове. Толькі так можна адчуць яе прыгажосць, мілагучнасць і непаўторнасць.
Мы пацікавіліся ў тых, хто размаўляе і думае па-беларуску, як яны прыйшлі да матчынага слова.


Ала Сцяпанаўна Кляшчонак, эканаміст Лукомльскай ДРЭС, паэтэса, член народнага аматарскага аб’яднання паэтаў “Млын”:
– Беларуская мова для мяне – родная. Я размаўляю на ёй з самага дзяцінства. У Дзянісавіцкай сярэдняй школе Крупскага раёна, дзе я вучылася, выкладанне прадметаў вялося па-беларуску. Усе падручнікі былі на роднай мове, таму для мяне яна блізкая і самая мілагучная. Калі ёсць неабходнасць, магу размаўляць і на рускай. Але беларуская – гэта наша нацыянальная мова, таму я хачу, каб ужыванне яе шырылася.
Па-беларуску размаўляю з бацькамі, у сям’і. А яшчэ складаю вершы на роднай мове. Пішу пра прыроду, Беларусь, пра родную мову… У мяне ёсць кнігі вершаў на беларускай мове не толькі для дарослых, адна выйшла і для дзяцей.


Тамара Аркадзьеўна Хадасевіч, кіраўнік народнага фальклорнага калектыву “Кругліца”:
– Беларуская мова – родная, з малаком маці. Вырасла я ў асяроддзі, дзе яна была ў школе, у сям’і. Магчыма, жаданне вывучаць і ведаць яе паўплывала на выбар будучай прафессіі. Трыццаць шэсць гадоў працавала настаўніцай, выкладала родную мову ў Грынькаўской, а затым у Вяцерскай школах.
Нязменна з пашанай да яе і пасля выхаду на адпачынак. Сувязь з беларускай мовай і нацыянальнымі традыцыямі толькі ўзмацнілася. Разам з народным фальклорным калектывам “Кругліца” захоўваем і перадаём маладым пакаленнням абрады і звычаі. Апошнім, які правялі, быў абрад “Грамніцы” – сустрэча зімы з летам.
Любоў да роднай мовы ў нас сямейная. Муж таксама з павагай адносіцца да яе. Шмат вершаў беларускіх вядомых і малавядомых аўтараў з яго дапагай сталі гучаць для шырокай аўдыторыі. Я падбіраю тэксты, Валерый – мелодыю. Асабліва любім спяваць пра радзіму, прыроду, не забываем пра народныя традыцыі.


Раман Баталка, вучань 9 “А” ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Чашнікі”:
– Беларуская мова для нас родная, мы павінны яе шанаваць. Але, на жаль, маё пакаленне гэта не ў поўнай меры зразумела. Я таксама да пэўнага часу поўнасцю, гэтага не ўсвядамляў. Мне прапанавалі паўдзельнічаць у раённая алімпіядзе. Пры падрыхтоўцы я пачаў глыбей цікавіцца яе гісторыяй, і чым больш вывучаў, тым больш пранікаўся павагай.
Дарэчы, на раённай алімпіядзе заваяваў першае месца, крыху менш пашанцавала на абласным этапе. Але я не адчайваюся, буду спрабаваць свае сілы і ў наступным годзе. Да таго ж набытыя веды толькі пашыраюць мой кругагляд.

Наталля СТУКАЛАВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Открытие третьего трудового семестра

В Чашниках состоялось торжественное мероприятие, посвященное открытию третьего трудового семестра. Совсем скоро 220 юношей и…

11 часов ago

Вчера прошли выпускные вечера в нашем районе

И мы продолжаем делиться с вами фотомоментами, которые присылают нам наши подписчики Выпускной вечер в…

12 часов ago

4-я школа, выпуск 2026 — в сердце навсегда

Школьная парта позади — здравствуй, большое будущее!

12 часов ago

Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже в нынешнем году

Президент Беларуси Александр Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже…

12 часов ago

Праздник юности, красоты и надежд!

Позади волнительные экзамены, а впереди целая жизнь и много открытий. В Чашникской гимназии прошел прощальный…

12 часов ago

Прощальный вечер навсегда запомнится выпускникам 2026 года…

Еще немного трогательных моментов в ленту…

12 часов ago