Вось такі надзел ёсць магчымасць набыць на цэнтральнай вуліцы Іванска.
Кожны год сельвыканкамы выстаўляюць на продаж надзелы ў маляўнічых, прывабных мясцінах, здольных зацікавіць патэнцыяльных пакупнікоў. Пускаючы іх у гаспадарчы зварот, яны тым самым папаўняюць свой бюджэт.
Так, напрыклад, на тэррыторыі аграгарадка Іванск маюцца свабодныя надзелы. Гаворка вядзецца пра ўчасткі, размешчаныя па цэнтральнай вуліцы. Праз дадзены населены пункт праходзіць ажыўленая аўтатраса, якая звязвае з раённым цэнтрам, вядзе ў напрамку Лепеля, Віцебска. У Іванску — даволі развітая інфраструктура. Ёсць крама, дзіцячы сад-школа, пошта, тут жа праўленне ААТ “Іванскі-Агра”. Аграгарадок не абдзелены прыроднымі багаццямі. У межах Іванска — два возеры. Непадалёку — лес.
Калі вы жадаеце звязаць сваё жыццё з вёскай, працаваць на зямлі, тады вам сюды. Плошча кожнага надзела прыкладна 25 сотак. Зямля любіць сапраўднага гаспадара.
Свабодныя зямельныя надзелы ёсць і ў другіх населеных пунктах. Напрыклад, у Прыстоях, Тоўпінцах, Баярах, Малой Вядрэні, Сяльцы. У межах гэтых вёсак шмат прывабных мясцін. Ёсць магчымасць частавацца мёдам, бо тут шмат пчаляроў.
Зацікавіліся? Хочаце набыць участак для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома? Звяртайцеся ў Іванскі сельвыканкам, тут чакаюць патэнцыяльных пакупнікоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць по тэлефонах 6-39-85, 6-39-86, 6-39-84, 294-35-53 (МТС).
Марына МІШУЛКОВА.
Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…
Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…