Ва ўсім свеце суіцыд з’яўляецца сур’езнай праблемай. У сярэднім больш за 32 тысячы чалавек у год у асобнай развітай краіне заканчваюць жыцце самагубствам, каля 80 суіцыдаў адбываецца штодня. А яшчэ кожны дзень фіксуецца каля 1500 спроб, якія завяршаюцца “непаспяхова”.
Ва ўзроставай групе 18-65 гадоў у развітых краінах самагубства з’яўляецца чацвертай прычынай смерці. Такім чынам паміраюць часцей, чым ад дарожна-транспартных здарэнняў i пажараў разам. Каля 55% тых, хто здзейсніў суіцыд, нідзе не працавалі. Больш другіх заканчвалі жыцце самагубствам мужчыны ва ўзросце пасля 50 гадоў з сельскай мясцовасці. Аднак лічбы статыстыкі нічога не раскажуць пра пакуты, боль, адчуванне віны родзічаў, сяброў, калег самагубцы пасля неверагоднага факта самаразбурэння. Пікі ўзроставай суіцыдальнасці знаходзяцца паміж 15 i 24 гадамі i 40 i 50.
Насцярожанасць выклікае, што за апошняе дзесяцігоддзе колькасць завершанных суіцыдаў сярод моладзі вырасла ў тры разы. Завершаных самагубстваў сярод мужчын у сярэднім у 4 разы больш, чым сярод жанчын. Разам з тым жанчыны спрабуюць развітацца з жыццем у 4 разы часцей, чым мужчыны, але выбіраюць “літасцівыя” спосабы, якія значна радзей прыводзяць да смерці.
Пазбаўленне сябе жыцця –апошні крок, да якога прыводзіць мноства прычын – нераздзеленае каханне, грашовыя страты, душэўныя i фізічныя хваробы, канфлікты i гвалт i інш.
Самыя высокія паказчыкі самагубстваў адзначаюцца сярод псіхічна хворых, хранічных алкаголікаў, падлеткаў. Па статыстыцы, тыя, хто знаходзіцца ў шлюбе, зводзяць рахункі з жыццем значна радзей.
Сумная статыстыка не абыходзіць бокам i Чашніцкі раён. За 2018 год прычынай смерці 13 грамадзян раёна (6 чалавек працаздольнага ўзросту і 7 пен-сіянераў) стала самагубства, 5 з гэтай колькасці знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. За тры месяцы бягучага года 2 чалавекі ў праца-здольным узроце скончылі жыцце самагубствам, адзін быў п’яным.
Начальнік сектара
судовых медыцынскіх экспертыз па Чашніцкаму раёну Лепельскага МРА Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз А. Кажамякін,
Таццяна Кракоўская.
На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…
Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…
Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…
В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…
20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…