Ад Прыстояў крочыш да лесу. І вось перад табою месца, якое шмат гадоў таму Федзькамі называлася. Нават не верыцца, што ў 1906 годзе (сведчаць дакументы) у вёсцы налічвалася 17 двароў, тут жылі 115 чалавек. Вяскоўцам належыла больш 150 дзесяцін зямлі. Федзькі адносіліся да чашніцкага праваслаўнага прыходу.
Напачатку Вялікай Айчыннай у вёсцы было ўжо 26 двароў і 124 жыхары. Напакутваліся людзі ў ваенны час. А вясной 1944–га фашысты ўвогуле спалілі вёску. Ужо пасля вызвалення частку хацін адбудавалі. І Федзькі праіснавалі яшчэ шмат часу. Толькі ў 2002 годзе рашэннем Чашніцкага раённага Савета дэпутатаў дадзены населены пункт быў афіцыйна ліквідаваны.

Эдуард Цімафеевіч Фядзько.

Не спыняецца час… Але ж павінна застацца памяць. Так палічыў Эдуард Цімафеевіч Фядзько. Чалавек гэты, так склаўся лёс, шмат гадоў працаваў на адказных пасадах у Мінску. А нарадзіўся ён якраз у Федзьках. Яго бацька быў забіты гітлераўцамі 6 красавіка 1944–га. Разам з іншымі партызанамі нарваўся на нямецкі патруль. Сын усё жыццё марыў пра тое, каб ушанаваць памяць бацькі і іншых вяскоўцаў. Каб ведалі нашчадкі, што здарылася на яго малой радзіме.
І вось на могілках з’явіўся памятны знак. На пліце напісана, што ў суровыя ваенныя гады Федзькі былі спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пабачыць гэты знак хто – нізка галаву схіляе.
Вясна 1944 года… У Федзьках каторы раз з’явіліся немцы. Разам з паліцаямі хадзілі па хатах, выганялі на вуліцу жыхароў. Maці Эдуарда Цімафеевіча, Ніна Лявонцьеўна, паспела схапіць бохан свежа-спечанага хлеба i іконку.
Панавала цяжкае маўчанне – усе чакалі бяды. І вось з’явіўся немец на кані i падаў афіцэру пісьмо. Прачытаўшы, той пачаў камандаваць. Лю-дзей пагналі па дарозе да могілак…
Шмат хто ў думках паспеў развітацца з жыццём. Але вяскоўцаў карнікі расстрэльваць не сталі. У вёсцы Промыслы людзей сагналі ў хлеў i закрылі на ноч. Раніцай немцы нечакана адчынілі дзверы. Вязні вярнуліся ў родныя Федзькі. Але вёскі ўжо, лічы, не стала… Немцы спалілі яе. На папялішчы людзі стаялі моўчкі. Нават слёз не было…
Застаўшыся без даху над галавой, людзі сталі будаваць зямлянкі, шалашы. Ніна Лявонцьеўна ад-правілася ў лес, прынесла палкі, паклала ix на печ, якая захавалася, i накрыла асакой. У такім шалашы сям’я Фядзько і пражыла да вызвалення.
Ці можна такое забыць?.. Пытанне рытарычнае. Вось і не ўкра-дзе час успамінаў. Пасля вайны Эдуард Цімафеевіч скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Шмат і плённа працаваў, атрымліваў узнагароды. З’яўляецца “Выдатнікам фізічнай культуры і спорту СССР”. Хоць даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку, жыхар сталіцы не губляе жыццёвага аптымізму, энергіі, бадзёрасці. Часта бывае на малой радзіме, сустракаецца з землякамі.
Жыццё працягваецца. Нельга забываць урокаў мінулага. Памятаць – наш агульны абавязак.

****

– У час вайны я быў маленькім хлопчыкам, – распавядае Эдуард Цімафеевіч. – Нейкім цудам мне пашчасціла выжыць. Toe, што я пабачыў, перадаць словамі немагчыма. Колькі мірных жыхароў пaцяpпeлі ад фашысцкіх нелюдзяў! Нам, сведкам вайны, вельмі важна перадаць гэтую святую памяць маладому пакаленню, якому лёс дараваў магчымасць жыць, вучыцца i працаваць пад мірным небам.

Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Открытие третьего трудового семестра

В Чашниках состоялось торжественное мероприятие, посвященное открытию третьего трудового семестра. Совсем скоро 220 юношей и…

4 часа ago

Вчера прошли выпускные вечера в нашем районе

И мы продолжаем делиться с вами фотомоментами, которые присылают нам наши подписчики Выпускной вечер в…

5 часов ago

4-я школа, выпуск 2026 — в сердце навсегда

Школьная парта позади — здравствуй, большое будущее!

5 часов ago

Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже в нынешнем году

Президент Беларуси Александр Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже…

5 часов ago

Праздник юности, красоты и надежд!

Позади волнительные экзамены, а впереди целая жизнь и много открытий. В Чашникской гимназии прошел прощальный…

5 часов ago

Прощальный вечер навсегда запомнится выпускникам 2026 года…

Еще немного трогательных моментов в ленту…

5 часов ago