У Чашніцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, якая размешчана на трэцім паверсе будынка пошты, з 17 ліпеня пачала дзейнічаць выстава “Ганаруся табой, мой край”. Яна прымеркавана да 95-годдзя ўтварэння раёна і Года малой радзімы.
Важнае месца на выставе адведзена выданням знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якія нарадзіліся на чашніцкай зямлі – Янкі Журбы, Генадзя Пашкова, Алеся Шашкова, Васіля Гарбука і іншых. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены гісторыка-краязнаўчы курс “Наша Чашніччына” і гісторыка-краязнаўчы нарыс “Іванск і ваколіцы” Віктара Грыбко. Экспазіцыя багата на аўтарскія кнігі народнага аматарскага аб’яднання паэтаў Новалукомля “Млын”. Гэта выданні Н. Васілевіч, А. Кляшчонак, А. Губаравай, Г. Шнітко.
Трэба адзначыць прысутнасць на выставе самаробнай кнігі “Чашніччына – край таямніц”, якая сабрала ў сабе легенды і паданні чашніцкай зямлі. Каларытна выглядае “Вішнёвае дрэва” з выказваннямі аб радзіме знакамітых беларускіх пісьменнікаў.
Выстава будзе дзейнічаць аж да верасня, таму кожны, каго яна зацікавіла, паспее заглянуць у Чашніцкую цэнтральную раённую бібліятэку.
Марына МІШУЛКОВА.
Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…
Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…
Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…
В заезде приняли участие представители Чашникской ДЮСШ, сектора спорта, бумажной фабрики, средних школ №1 и…
Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…
В Чашникском районе на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие для председателей и специалистов…