Паклон калодзежнай вадзе

Яшчэ ўчора яны выступалі на фестывалі, а ўжо сёння збіраюцца ў чарговую вёсачку, каб парадаваць землякоў. Для артыстаў аўтаклуба не існуе дрэннага надвор’я. У гастрольным графіку ансамбля “Верасень” значылася выступленне і ў Слідчанах. Тут разам з загадчыцай Антапольеўскага сельскага клуба  Галінай Пашкевіч правялі свята калодзежа.  

Вада ў студні на падворку А. П. Труханоўскай  найсмачнейшая ў Слідчанах.

Галоўны аб’ект урачы-стасці – студню на падворку Аляксандры Пятроўны Труханоў-скай – упрыгожылі рушнікамі, кветкамі. Побач размясцілі выставу Чашніцкага Дома рамёстваў. Месца было выбрана не выпадкова. Вельмі ж смачная вада ў калодзежы Аляксандры Пятроўны! Мясцовыя жыхары адзначылі, што з задавальненнем пьюць гэтую ваду, гатуюць стравы. Дарэчы, ежа і кансервацыя атрымоўваюцца значна смачнейшымі.
Гаспадыня, да якой завіталі госці з райцэнтра, была такой сустрэчы рада. Перш-наперш усіх напаіла гаючай вадой. Ансамблеўцы аддзячылі жанчыне песнямі. А затым папрасілі расказаць пра тое, як на месцы крынічкі з’явілася студня.
Аляксандра Труханоўская нарадзілася і вырасла ў Слідчанах. Ударна працавала ў мясцовым саўгасе. Жанчына адзначыла, што калодзеж выкапаў яе бацька. Увогуле, студні ўжо амаль 50 гадоў. А вада ў ёй па-ранейшаму чыстая як сляза.
Трэба адначыць, што “вераснёўцы” не толькі спявалі. Шмат цікавага расказалі пра народныя абрады і звычаі, звязаныя з вясковымі калодзежамі. Народныя песні і сучасныя кампазіцыі, урачыстыя вершы, добрыя словы ў адрас простых вясковых працаўнікоў не пакінулі абыякавымі гледачоў. Многія з іх не змаглі стрымаць слёз.
Напрыканцы свята артысты падаравалі Аляксандры Пятроўне вядзерка і пажадалі, каб яно было заўжды поўным, а жыццё – шчаслівым. А. П. Труханоўская і яе суседзі шчыра дзякавалі калектыву аўтаклуба за хвіліны радасці. Асабліва за тое, што знайшлі час і прыехалі ў вёску, дзе сёння жыве ўсяго 7 чалавек. А для пажылых людзей павага – найлепшы падарунак.

Варвара ЮРКЕВІЧ.

 

 

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…

5 часов ago

Лукашенко назвал инициативу “Один район – один проект” стратегической задачей в региональном развитии

Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…

5 часов ago

Путь Валентины Ефимовны: от медсестры до библиотекаря

Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…

6 часов ago

Сегодня на Чашниччине состоялся традиционный велопробег, приуроченный к Празднику труда и Дню Победы

В заезде приняли участие представители Чашникской ДЮСШ, сектора спорта, бумажной фабрики, средних школ №1 и…

6 часов ago

Фотофакт. На районную Доску почета  занесены  22 представителя разных сфер

Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые  люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…

7 часов ago

На Чашниччине прошло показное занятие  для председателей и специалистов сельисполкомов, ответственных за ведение воинского учета

В Чашникском районе  на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие  для председателей и специалистов…

10 часов ago