Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 515-годдзю Чашнік, у раёне пачаліся задоўга до сённяшняга дня. Вось і ў мікрараёне льнозавода колькі дзён таму адбылося свята “Куточак, сэрцу дарагі”, якое не пакінула раўнадушнымі ні карэнных жыхароў, ні гасцей.
Удзельнікаў урачыстасцей віталі артысты мастацкай самадзейнасці Чашніцкага гарадскога Дома культуры, у іх выкананні гучалі вядомыя песні. Тут жа месці-лася выстава работ мясцовых майстроў, у тым ліку і Валянціны Анатольеўны Шасціткі. Вышыванкі, ручнікі, сурвэткі і многае іншае радавалі вока.
У гэты дзень ушаноўвалі старэйшую жыхарку Соф’ю Прохараўну Скабіцкую, старшыню ветэранскай арганізацыі Наталлю Арсенцьеўну Серабро і Марыю Філіпаўну Хацкевіч, дзень нараджэння якіх у верасні, Таццяну Лукінічну Вішнеўскую, Надзею Іванаўну Кацар, Зінаіду Андрэеўну Гаралевіч, Зою Міхайлаўну Кухарэнка, Паўла Іванавіча і Ганну Сямёнаўну Папко, Генадзія Рыгоравіча і Ніну Мікалаеўну Галай і многіх іншых. Усе яны — мудрыя, разважлівыя і адкрытыя — жывая гісторыя мікрараёна.
Не забыліся пра Мікалая Міхайлавіча і Святлану Філіпаўну Булай, Сяргея Міхайлавіча і Галіну Міхайлаўну Давыдавых, Мікалая Мікалаевіча і Раісу Васільеўну Бабковых, Віктара Аляксандравіча і Вольгу Васільеўну Папко, як і пра згаданыя вышэй пары, яны многа гадоў разам і ў радасці, і ў смутку. А вось мужа і жонку Папко да радасці прысутных запрасілі яшчэ і станцаваць.
Падарунак атрымала і самая малодшая жыхарка мікрараёна Емальдзінава Злата.
І, канечне ж, усе з нецярпеннем чакалі, калі назавуць прыдамавую тэрыторыю і дом, якія больш другіх вызначыліся пры навядзенні парадку. Лепшым па добраўпарадкаванні тэрыторыі прысядзібнанага ўчастка прызнана падвор’е Галіны Кірылаўны Сабалеўскай, а дом узорнага парадку — Вольгі Васільеўны і Віктара Аляксандравіча Каваленка.
"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…
20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…
C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…
На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…
Из года в год погода не перестает нас удивлять: шквалистые ветра, грозы, ливни. И хорошо,…
Данный факт был отмечен в ходе обсуждения вопроса об организации деятельности, связанной с автомобильными перевозками…