Зусім хутка ў Браславе распачнецца вялікае свята. Менавіта гэты райцэнтр стаў месцам правядзення абласных “Дажынак-2019”. У слаўны горад з’едуцца шматлікія дэлегацыі з розных куткоў Прыдзвінскага краю. Чашніччына выключэннем не будзе. Наш раён прадставяць больш двух дзясяткаў чалавек.
Па традыцыі на абласных “Дажынках” уручаецца шмат узнагарод. Ушаноўваюць перш за ўсё лепшых хлебаробаў, а таксама працаўнікоў жывёлагадоўлі, спецыялістаў.
Праграма свята вельмі насычаная і разнастайная. Удзельнікаў фестывалю-кірмашу чакаюць шматлікія экспазіцыі, спартыўныя спаборніцтвы, майстар-класы, канцэрты, акцыі, тэматычныя пляцоўкі. Цырымонія ўручэння ўзнагарод лепшым працаўнікам вёскі адбудзецца ў лесапарку “Леснічоўка”.
Прыемна адзначыць, што і наш раён унёс сваю лепту ў абласны каравай. Сёлета на Чашніччыне намалочана 29 тысяч тонн зерня, што складзе 144 працэнты да мінулагодняга. Сярэдняя ўраджайнасць склала 23,6 цэнтнера з гектара. Імёны камбайнераў-тысячнікаў, як кажуць, на слыху. Хлебаробы ААТ “Палац працы-Агра” Віктар Папко і “Вядрэнскае-Агра” Аляксей Падрэз здолелі пераадолець знакавы рубеж. За гэта ім – агульная пашана.
Пра тое, як праходзілі абласныя “Дажынкі”, чытайце ў наступным нумары газеты.
Юрый АЛЕКСАНДРОВІЧ.
Елена Малярова, председатель Новолукомльского горисполкома: — Для Новолукомля, как и для многих других городов, вопросы…
4 июня 2026 в ходе осмотра придомовой территории по месту жительства 56-летнего жителя города Чашники…
Чашникским районным отделом Следственного комитета расследуется уголовное дело о незаконном допуске к управлению транспортным средством.…
В Гродненской области в результате ДТП погибли двое несовершеннолетних. Об этом БЕЛТА сообщили в УВД…
Пожар в центре Минска на ул.Ленина, 9, ликвидирован. Об этом сообщил начальник главного управления аварийно-спасательных служб…
За прошедшие сутки в Витебской области утонули два человека, двоих спасли очевидцы. Об этом корреспонденту…