Вядома, што не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца. Для нас такім чалавекам быў і ёсць Васіль Цяпінскі — гуманіст і асветнік, кнігавыдавец і перакладчык. У глухой вёсцы Цяпіна ён на ўласныя сродкі абсталяваў друкарню і выдаў «Евангелле» на беларускай мове, напісаў да яго «Прадмову», у якой заклікаў адкрываць нацыянальныя школы, развіваць асвету і кнігадрукаванне на роднай мове і не цурацца традыцый, закладзеных продкамі.
У 2020 годзе адзначаецца 480 год з дня нараджэння В.Цяпінскага. Мы з цеплынёй у душы і хваляваннем у сэрцы ставімся да сваёй малой радзімы, таму хочам, каб імя нашага знакамітага земляка, прадаўжальніка справы Ф. Скарыны, гучала ў поўную сілу.
З нагоды юбілею плануецца правесці маштабнае мерапрыемства — фестываль «Дзень Васіля» ў чэрвені 2020 года. Праект фестывалю ўзгоднены адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі. Каб здзейсніць задуманае, неабходна добраўпарадкаваць месца, дзе стаяў радавы маёнтак В. Цяпінскага, аднавіць да яго дарогу, пабудаваць сцэну для правядзення мерапрыемства.
Па нашых падліках, на набыццё будаўнічых матэрыялаў для сцэны патрэбна каля 2000 беларускіх рублёў. Устаноўку сцэны плануецца зрабіць уласнымі сіламі.
Давайце разам зробім добрую справу! Падтрымайце і пералічыце грашовыя сродкі на правядзенне фестывалю па гэтай ссылцы: molamola.by/campaigns/1650.
Примите искренние поздравления с Праздником труда! Этот праздник объединяет поколения и напоминает, что процветание государства…
От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и меня лично примите искренние поздравления с…
На постоянном контроле Комитета госконтроля Витебской области находятся вопросы наличия в продаже широкого ассортимента качественной…
Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…
Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…
Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…