24 снежня на змярканні ў кожным каталіцкім доме рыхтуецца вілігійная вячэра. На яе збіраецца ўся сям’я, каб перажыць вялікую радасць, якую прынесла людзям гэтая ноч, вітаць нованароджанага Езуса.
Ён нарадзіўся ў беднай стайні, бо не знайшлося месца ва ўтульнай гасціне.
Задумаемся, а ці ёсць месца Богу ў нашым сэрцы, ці адкрытыя мы на патрэбы іншых людзей. Пачуйце сёння стук маленькага Хрыста, адчыніце Яму дзверы свайго сэрца, напоўніце ix цярплівасцю i міласэрнасцю. I тады будуць у вас моцныя сем’і, павага i сумленнасць на працы.
Езус прыйшоў да ўcix людзей, i ўсе мы хоць i належым да розных хрысціянскіх супольнасцяў, верым у аднаго Збаўцу, які нарадзіўся з Дзевы Maрыi ў Бэтлееме, i вызнаем тую самую веру ў Богаўцелаўленне. Наша супольнае імя – хрысціянін паходзіць ад Хрыста – нашага Збаўцы. Таму i нашы вера i радасць – супольныя.
Паважаныя парафіяне i ўсе жыхары Чашніцкага раёна!
Жадаю вам цудоўнага перажывання свята Божага Нараджэння. Няхай гэтая святочная радасць паселіцца ў вашых дамах, месцах вучобы i працы, а Божае Дзіцятка адорвае кожнага з вас шчасцем, здароўем, супакоем, надзеяй, узмоцніць у веры. І таксама шчыра жадаю шчаслівага Новага 2020-га года!
Святыя Імшы ў касцёле ў Чашніках адбудуцца 24 снежня ў 19.00, 25 снежня ў 10.00. У касцёле ў Новалукомлі – 24 снежня у 22.00, 25 снежня ў 12.00.
Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ, пробашч чашніцкага i новалукомльскага касцёлаў.
Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…
Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…
Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…
Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…
Совсем скоро столица северного региона станет центром притяжения для всех, кто любит живую музыку, случайные…
Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…