На праваслаўнае Раство, 6 студзеня, жыхароў райцэнтра запрасілі на народныя гулянні, што прайшлі на плошчы каля райвыканкама. Гасцей тут віталі па ўсіх канонах і традыцыях – з каляднымі спевамі, гульнямі і танцамі. Пачалося святочнае мерапрыемства на імправізаванай сцэне.
Усе жадаючыя змаглі далучыцца да абраду шчадравання. Сцэна на адзін вечар ператварылася ў звычайную вясковую хату. Гаспадыня завіхалася ля стала і чакала гасцей. У народзе лічылася: калі весела сустрэць пачатак Каляд, то ўвесь год будзе шчаслівы. Менавіта так и адбылося. Гучала музыка. Пад каляднай зоркай прайшлі Каза, Мядзведзь і іншыя казачныя персанажы. Усе, хто жадаў, маглі тут жа далучыцца да вясёлай дзеі – дастаткова было проста пачаць разам з калядоўшчыкамі спяваць і танцаваць.
Калядоўшчыкаў звычайна чакаюць у кожнай хаце. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася: як сустрэнеш калядны вечар – такі будзе і ўвесь год. Таму Гаспадыня з Гаспадаром зрабілі так, каб усім, хто завітаў да іх на свята, было весела і цікава. Калядоўшчыкаў шчодра пачаставалі, не пакрыўдзілі і Мядзведзя з Казой. На працягу ўсяго тэатралізаванага выступлення гучалі абрадавыя песні і вершы. Жадалі гаспадарам, каб былі ў сям’і ўсе здаровымі і багатымі, каб было шчодра на стале і ў агародзе. А гукі гармоніка чуваць былі па ўсёй вёсцы. На нейкі момант здалося, што гэта сапраўды адбываецца ў вёсцы.
Стварыць атмасферу сапраўднага свята ў гарадскіх умовах дапамаглі тэатральныя калектывы гарадскога Дома культуры райцэнтра, якія прадэманстравалі традыцыйныя абрады і гульні. Народны ансамбль народнай песні “Ульчанка” суправаджаў усе дзеі каляднымі спевамі, таксама была падрыхтавана спецыяльная праграма з разнастайнымі гульнямі каля сцэны і хараводамі вакол ёлкі.
Шмат жыхароў і гасцей горада завіталі на свята, каб паўдзельнічаць у калядных гульнях і абрадах, паглядзець тэатралізаваную праграму і проста адпачыць у гэты вечар са сваімі сем’ямі, знаёмымі і сябрамі.
А ноч калядная выдалася асаблівай яшчэ і таму, што нарэшце выпаў доўгачаканы снег.
Наталля СТУКАЛАВА.
В Чашникском районе на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие для председателей и специалистов…
Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…
В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…
Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…
Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…
Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…