“Сэрцам роднага слова краніся”

Любіць сваё – зусім не значыць чужое ганіць, адмаўляць.

Вось за чужым свайго не бачыць, не вывучаць, не шанаваць –

Злачынствам будзе без сумлення, бо ёсць такі закон жыцця:

     Шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця.   

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты ж дзень з нагоды свята роднай беларускай мовы ў Грынькаўскую школу  да навучэнцаў у госці завітаў народны фальклорны калектыў “Кругліца”  Кругліцкага сельскага дома культуры з канцэртам “Сэрцам роднага слова краніся”.

Сымоніха і Лявоніха – галоўныя дзеючыя асобы свята роднай мовы. Яны ў цікавай форме паведамілі аб жыцці ў старыну, пра народныя звычаі, традыцыі, якія калектывам         “Кругліца” захоўваюцца дзеля будучых пакаленняў.  Галоўныя асобы свята, Лявоніха і Сымоніха, падрабязна распавядалі пра святкаванне Калядаў, пра варажбу –  і ўсё гэта з жартам, з усмешкай.  

 Шмат інфармацыі  падчас мерапрыемства было расказана пра беларусаў,  нашу мову.  Беларускі народ – працавіты, добрасумленны, гасцінны. Цудоўная пявучая беларуская мова, якую мы маем – вялікае  шчасце, і на ёй трэба часцей размаўляць, захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.  Сымоніха і Лявоніха паведамілі ў гульнявой форме пра культуру беларусскага народа. Не абышлі бокам і ваенную тэматыку. Былі выказаны выказаны добрыя слова падзяка ўсім удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы якім, мы сёння жывем у мірнай і шчаслівай краіне. У гонар іх былі выкананы песні.

Падчас свята былі і песні, і жарты. Калектыў “Кругліца” папрацаваў  на славу, каб свята засталося ў памяці і вучняў, і работнікаў школы. Найлепшай узнагародай для народнага калектыву былі ўдзячнасць  і дружныя апладысменты прысутных.

Марына МІШУЛКОВА.

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

3 часа ago

ЕДИ проходят на Чашниччине

Сегодня, 18 июня, во всех регионах Беларуси проходит Единый день информирования, ключевой темой которого стало…

4 часа ago

В Чашниках состоялась диалоговая площадка “Хроника мужества и боли. Геноцид населения на Чашникской земле в годы Великой Отечественной войны”

На базе Чашникского исторического музея состоялась диалоговая площадка «Хроника мужества и боли. Геноцид населения на…

4 часа ago

ЕДИ, посвященный 85-й годовщине начала Великой Отечественной войны

Память о прошлом ради будущего Сегодня в Оршанском вагонном депо (Минское отделение, г.Новолукомль) прошел Единый…

9 часов ago

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

9 часов ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

10 часов ago