(Працяг. Пачатак у №22, 24, 26)
Словы прадмовы, сціслыя і адначасова выразныя, кажуць аб многім. Васіль шукаў аднадумцаў, у тым ліку і сярод уплывовых асоб, каб здзейсніць сваю мару, данесці свае думкі да народа, паспрыяць паляпшэнню існуючай сітуацыі. Аднак прыйшлося вырашаць самому гэтае пытанне.
Аб цяжкасцях и перашкодах на шляху сваей перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці таксама распавядае Васіль Цяпінскі ў прадмове.
На жаль, жыцце Васіля Цяпінскага абарвалася па віне яго дваюрадных братоў (як сведчаць гістарычныя крыніцы), якімі ен быў забіты дзесьці у 1599-1600 г. Быў знойдзены дакумент, у якім сыны Васіля Цяпінскага кажуць аб сутыкненні паміж іх бацькам і сваякамі. Скарга знойдзена ў актавай кнізе «Менскі гродскі суд»: «…па справе своей, которую мети маем за позвы гродскими…перед судом…з земяны госпадарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном и Василием Матеевичами Тяпинскими о забите через них отцу нашого пана Василя Тяпинского…».
Пра варожыя адносіны паміж родными піша і сам Васіль Цяпінскі ў прадмове, згадваючы пра нядобразычліўцаў. Гаворыцца пра варожасць братоў Мацея і Васіля Цяпінскіх і ў дакуменце з «Літоўскай метрыкі».
Больш за чатыры стагоддзі назад нарадзіўся на нашай зямлі Васіль Цяпінскі. Зараз шмат школ, у тым ліку з выкладаннем на беларускай мове. Есць школа і ў весцы Цяпіна Чашніцкага раёна. І на роднай беларускай мове друкуюцца і сёння падручнікі і кнігі. Гонар і слава такім людзям, як Васіль Цяпінскі, бо дзякуючы ім сення мы маем магчымасць чытаць па-беларуску, шанаваць свае нацыянальныя традыцыі і звычаі.
Наталія Шырко.
В Чашникском районе на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие для председателей и специалистов…
Комитетом госконтроля Витебской области выявлены нарушения законодательства при размещении информации на официальных сайтах государственных органов…
В Республики Беларусь проект «Здоровые города и поселки» стартовал в 2012 году, в Витебской области…
Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…
Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…
Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…