У кнізе «Іх імёны авеяны славай» занатавана шмат фактаў пра жыццё нашых землякоў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Але сёння пра тую, якую вучні Вяцерскай школы не паспелі перанесці ў гэтую кнігу.
Размова пра Андрэя Цітавіча Улаховіча, які нарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Цотава Чашніцкага раёна. Ён ўдзельнічаў у Фінскай вайне і Вялікай Айчыннай.

Герой нашага апавядання з першых дзён вайны са зброяй у руках адважна абараняў родную зямлю ад захопнікаў. А 12 ліпеня 1944 года, пасля вызвалення нашай мясцовасці, прызваўся ў Чырвоную Армію. Ваяваў у складзе 3-га Беларускага фронту. Сярод захаваных запісаў ёсць і яго ўспамін:
– 16 жніўня 1944 года ўзводу, у якім я служыў, даручылі дабыць звесткі пра галоўныя сілы ворага. Было гэта ў Літве. Разам з чатырма добраахвотнікамі ад-правіўся ў тыл ворага. Як на злосць, ноч была светлая, што вельмі перашкаджала. Складанасці дабаўляла і тое, што трэба было пераадолець 10 кіламетраў па невядомай мясцовасці. Ня-гледзячы на цяжкасці, усё ж гэта заданне выканалі. Калі ж вярталіся з разведкі, трапілі на вочы фашыстам. Пачалася перастрэлка. Падчас бою мяне цяжка паранілі, затым адправілі ў шпіталь, дзе лячыўся аж 6 месяцаў. Пасля выздараўлення вызваляў Польшчу, атрымаў чарговае раненне і зноў аказаўся ў шпіталі. Там і пачуў радасную вестку аб Перамозе.
Вярнуўшыся дадому, Андрэй даведаўся, што яго браты з вайны не вярнуліся, а маці яшчэ ў 1942 годзе расстралялі фашысты.
Сярод ўзнагарод А.Ц.Улаховіча медаль «За баявыя заслугі», ордэн Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені, юбілейныя медалі.
Адвага, мужнасць, самаадданасць і любоў да сваёй Радзімы– гэтыя якасці дапамагалі змагацца з ворагам, каб мы сёння жылі пад мірным небам.

Па матэрыялах  Т. А. Хадасевіч  падрыхтавала Марына Мішулкова.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Открытие третьего трудового семестра

В Чашниках состоялось торжественное мероприятие, посвященное открытию третьего трудового семестра. Совсем скоро 220 юношей и…

12 часов ago

Вчера прошли выпускные вечера в нашем районе

И мы продолжаем делиться с вами фотомоментами, которые присылают нам наши подписчики Выпускной вечер в…

12 часов ago

4-я школа, выпуск 2026 — в сердце навсегда

Школьная парта позади — здравствуй, большое будущее!

12 часов ago

Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже в нынешнем году

Президент Беларуси Александр Лукашенко уверен, что конфликты в Украине и с Ираном будут прекращены уже…

12 часов ago

Праздник юности, красоты и надежд!

Позади волнительные экзамены, а впереди целая жизнь и много открытий. В Чашникской гимназии прошел прощальный…

12 часов ago

Прощальный вечер навсегда запомнится выпускникам 2026 года…

Еще немного трогательных моментов в ленту…

12 часов ago