Categories: Новости

Чашнічане гукалі вясну

У мінулую нядзелю на плошчы каля гарадского Дома культуры ў райцэнтры праводзілі зіму, гукалі вясну. Традыцыйнае свята народнага календара — Масленіцу — святкавалі чашнічане. Дождж унес свае карэктывы, але не перашкодзіў адбыцца мерапрыемству.  У мінулую нядзелю на плошчы каля гарадского Дома культуры ў райцэнтры праводзілі зіму, гукалі вясну. Традыцыйнае свята народнага календара — Масленіцу — святкавалі чашнічане. Дождж унес свае карэктывы, але не перашкодзіў адбыцца мерапрыемству. 

 Гучала музыка, вакол плошчы разгарнулі гандаль прадпрымальнікі. Калектыў народнага клуба аматараў нацыянальнай кухні «Смак» частаваў гасцей блінамі з медам, тварагом, варэннем, а таксама можна было падсілкавацца гарачай юшкай. На імправізаванай сцэне з’явіліся скамарохі і запрасілі ўсіх далучацца да святкавання. Гадзіна ўвагі прысутных была скіравана да галоўных персанажаў свята — Зімы, Вясны і Масленіцы. 

З традыцыямі і абрадамі святочнага тыдня, які праходзіў у гэтым годзе з 8 па 14 сакавіка, пазнаеміла Масленіца. Яна з’явілася на сцэне з блінамі. Масленіца спачатку павіншавала ўсіх са святам, запрасіла жадаючых да ўдзелу ў віктарыне, а потым сабрала ў карагод.
Змяняліся дзея за дзеяй, на сцэне па чарзе з’яўляліся Гаспадыня, Суседка, Цешча. Іх вы-ступленні суправаджаліся гумарам, вяселымі гульнямі і цікавымі конкурсамі. Удзельнікам прапаноўвалі пячы бліны, есці іх на хуткасць, іграць на музычных інструментах, спяваць. Падарункі за перамогу былі таксама сімвалічныя — бліны.

У канцы тэатралізаванага прадстаўлення з’явіліся галоўныя персанажы свята — Зіма і Вясна. Некаторы час яны не маглі вызначыць, каму уладарыць далей. Дапамаглі ім госці свята. Гульня «Перацягванне каната» вырашыла іх спрэчку. Каманда Вясны перамагла, Зіма вымушана была са сваімі Снегавікамі пакінуць сцэну.


А Вясна з пажаданнямі шчасця і дабра запрасіла ўсіх да вогнішча. Самы важны момант святочнага мерапрыемства — спальванне пудзіла. Пудзіла — сімвал адыходзячай зімы — загарэлася не адразу. Але потым усё ж полымя ахапіла яго. Разам з ім адышлі ўсе непрыемнасці і беды.


Свята праходзіла ярка, самабытна. Далучыцца да народных гулянняў, праводзіць зіму і сустрэць вясну гасцям дапамаглі калектывы ГДК. Свята «Масленіца наша багатая» выклікала цікавасць і ў дарослых, і ў дзяцей. Культработнікі на момант сталі галоўнымі персанажамі тэатралізаванага прадстаўлення, спявалі, весялілі, рабілі ўсе, каб гуканне вясны прайшло займальна. Святочны настрой стварала прадстаўленне, якое падрыхтавалі ўдзельнікі народнага тэатра мініяцюр “Каласок”.


На працягу ўсяго свята для прысутных гучалі песні ў выкананні вакальнай групы «Рабінушка» і вакальнай групы народнага клуба «Ветэран», а таксама народнага ансамбля народнай песні «Ульчанка».


Прадоўжылася свята канцэртам, жадаючыя маглі патанцаваць.

Наталля СТУКАЛАВА.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

ИМНС. Вниманию автомобильных перевозчиков

автомобильных перевозчиков пассажиров автомобилями-такси, водителей автомобилей-такси, владельцев электронных информационных систем! С 1 апреля 2026 г.…

1 час ago

C 1 июня 2026 безалкогольные энергетические напитки включены в перечень подакцизных товаров

Акцизы исчисляются: производителями - в отношении безалкогольных энергетических напитков, отгруженных на территории Республики Беларусь с…

2 часа ago

Состоялось открытое заседание Чашникского районного исполнительного комитета под руководством председателя Дмитрия Станкевича

На повестке — два основных вопроса: — Об обеспечении пожарной безопасности на объектах итерриториисубъектовхозяйствования,расположенных на…

2 часа ago

Памятным местам особое внимание

В Чашникском районе заместитель начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению подполковник милиции Александр…

2 часа ago

УП «Витебскоблгаз» напоминает! Осторожно – угарный газ

Газ – это удобный и эффективный источник энергии. На протяжении нашей жизни он приносит в…

6 часов ago

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС

Президент Беларуси Александр Лукашенко, заслушивая доклад о предложениях по корректировке мероприятий Плана строительства и развития Вооруженных Сил…

20 часов ago