Пачалася падрыхтоўка да фестывалю Васіля Цяпінскага

Тыдзень таму намеснікам старшыні райвыканкама І. Ф. Сыроўчанкай падпісаны пратакол даручэнняў па падрыхтоўцы мерапрыемстваў да фестывалю Васіля Цяпінскага. А гэта значыць, што дадзены старт вялікай, цікавай і пачэснай працы па ўшанаванні нашага славутага земляка, асветніка і гуманіста, які пакінуў яркі след у гісторыі не толькі нашага краю, але і ўсёй Беларусі.

Згодна з даручэннямі падрыхтоўка будзе весціся і ўжо вядзецца па розных накірунках.
Сродкі масавай інфармацыі раскажуць пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, яго ўклад у развіццё беларускага пісьменства.

Конкурсы па стварэнні герба роду Цяпінскага, самадзейных чытальнікаў і паэтаў «100 радкоў любові да малой радзімы», распрацоўка і выраб генеалагічнага дрэва роду асветніка — не станем пералічваць усе мерапрыемствы, якія мяркуецца прадставіць падчас фестывалю, іх нямала. Аб гэтым мы будзем расказваць чытачам па меры іх падрыхтоўкі, зразумела, не раскрываючы ўсіх сакрэтаў.

Пэўныя намаганні трэба будзе прыкласці дзеля таго, каб прывесці ў належны стан сельскі клуб у Цяпіне, добраўпарадкаваць яго тэрыторыю. Тычыцца гэта і другіх аб’ектаў у вёсцы.
Нельга забывацца і пра крынічку Васіля Цяпінскага, якая месціцца ля дарогі Орша — Лепель. Тут плануецца зрабіць пешаходную дарожку, каб зручна было да яе падысці.
Ды і ўладальнікам уласных падворкаў да свята, а пройдзе яно 22 мая 2021 года, неабходна паклапаціцца пра добраўпарадкаванне сваіх сяліб.

Ну а заўтра ужо адбудзецца пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да фестывалю Васіля Цяпінскага.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Наши легкоатлеты лучшие

В начале июня легкоатлетические дорожки Витебска принимали сразу два престижных областных турнира. Воспитанники Чашникской ДЮСШ…

21 минута ago

Дружной толокой

Сельчане и активисты деревни Тяпино во главе с председателем Проземлянского сельисполкома Николаем Ярохом собрались вместе,…

24 минуты ago

Триумф в Витебске

Спортивное поле ЦСК в Витебске 15-16 июня стало ареной жарких футбольных баталий. Здесь прошли областные…

29 минут ago

“Поезд Победы” в пятый раз приедет в Беларусь. Когда музей будет курсировать по БЖД

"Поезд Победы", который в пятый раз приедет в Беларусь, будет курсировать по Белорусской железной дороге…

1 час ago

Белорусские следователи посетили место атаки автобуса в Брянской области

Белорусские следователи работают в Российской Федерации по уголовному делу по факту удара БПЛА по белорусскому автобусу. Об…

1 час ago

В Солигорске во дворе жилого дома легковушка насмерть сбила пешехода

В Солигорске во дворе жилого дома легковушка насмерть сбила пешехода, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД…

1 час ago