Categories: Важное

Загадка Васіля Цяпінскага

Чалавек сярэднявечча — загадка. Большасць нашых ведаў аб ім — уяўленне. Неверагодна цяжка ўзнавіць тое, што схавана стагоддзямі, але яшчэ цяжэй убачыць рэальную асобу. Такая асоба — Васіль Цяпінскі. Сярод шматлікіх постацей беларускага сярэднявечча яго, можа, найбольш таямнічая. Жыццё і дзейнасць Цяпінскага надзвычай скупа асветлены ў апавядальных і актавых крыніцах. Дасюль невядомыя ні пэўныя даты яго нараджэння і смерці, ні месца і год выдання друкаванага Евангелля. Застаецца нявысветленым, бадай што, і найважнейшае — краніца той адчайнай мужнасці, якая дазволіла яму ў сваёй дзейнасці пайсці насуперак свайму часу і свайму асяроддзю.

Шмат прайшло з той пары, калі працаваў наш зямляк Васіль Цяпінскі. Да 1580 года адносяць вучоныя Евангелле і «Прадмову», якія захаваліся да нашых дзён у адзіным рукапісным варыянце і знаходзяцца ў аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі Расіі ў Санкт-Пецярбурзе. Сам час паступова і незнарок, нібы спецыяльна, каб не забываліся, адкрывае нам вобраз гэтага чалавека. Напрыклад, калі б больш за сто гадоў таму (у 1915 г.) у мястэчку Крашын, што ля Баранавіч, тагачасным бібліёграфам Рамуальдам Зямкевічам не быў знойдзены партрэт Васіля Цяпінскага, мы і сёння не ўяўлялі б аблічча свайго земляка.

Яго духоўны вобраз працягвае зачароўваць і натхняць сваёй цэльнасцю і глыбінёй. У адным са сваіх твораў Алесь Разанаў , які , дарэчы, узнавіў са старабеларускай мовы «Прадмову…» Васіля Цяпінскага, сказаў:

Знаходзім у сэрцы
Сутнасць,
А ў ёй — айчыну,
Дзе акружаюць
Нас простыя рэчы.
І асвячае
Сваёю прысутнасцю камень
Наш дзень і век…

У сваёй публіцыстычнай прадмове да выдадзенага Евангелля Васіль Цяпінскі паўстае перад намі як патрыёт і грамадзянін. Так, мы ведаем прычыны, па якіх ён узяўся за пераклад Евангелля і выданне яго на сваёй мове. Палымяна, страсна і аблічальна даводзіць В. Цяпінскі сваім сучаснікам, а праз вякі і нам: «…нішто не можа быць больш вартым жалю, больш агідным, чым выраканне і занядбанне свайго роднага, сваёй мовы, да-дзенай нам Богам.

Няцяжка зразумець, наколькі актуальныя словы Цяпінскага і зараз. Васіль Цяпінскі лічыў народ «годным, разумным, здатным, кемлівым у справе, знаходлівым у слове». Так і сцвярджаў, і верыў, што будзе пачуты…

Разгадваючы спадчыну Васіля Цяпінскага, нельга не заўважыць, як ён ставіцца да кнігі. За магчымасць даць землякам кнігу ён ахвяраваў сваю маёмасць.

Шчырая вера і поўная бескарыснасць, калі духоўнае вышэй за матэрыяльнае, калі ў сэрцы жыве вернасць зямлі, на якой нара-дзіўся, — тады нават час спрыяе чалавеку. І пры такіх умовах не гараць кнігі, не знікаюць у часе людскія вобразы.
Людзі не павінны цурацца сваёй мовы, пазбывацца нацыянальных культурных традыцый, лічыў Васіль Цяпінскі. Такім было сацыяльнае крэда беларускага асветніка, якое ён адстойваў, ахвяруючы дабрабытам і нават самім жыццём.

Ірына Салаўёва.

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Единый день информирования прошёл на ЛГРЭС

Информационно-пропагандистская группа Чашникского райисполкома во главе с председателем Дмитрием Станкевичем встретилась с трудовым коллективом филиала…

2 минуты ago

Районное соревнование по заготовке кормов: первые итоги

В самом разгаре важнейшая кампания для нашего животноводства — заготовка кормов. По состоянию на 18…

34 минуты ago

“Малая радзіма” и “Код молодости”. Какие локации будут работать на “Купалье” в Александрии

"Малая радзіма", "Код молодости" - о том, какие локации будут работать на республиканском празднике "Купалье"…

21 час ago

Прямая линия с председателем райисполкома

20 июня 2026 года с 9.00 до 12.00 по номеру телефона 3-47-76 «прямую телефонную линию»…

23 часа ago

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

C мая по ноябрь 2026 года проходит Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против…

24 часа ago

В Чашникском районе состоялось заседание Координационного совета общественных объединений и политических партий Чашникского района

На базе КУП «ЖКХ г. Чашники Чашникского района» прошло очередное заседание Координационного совета общественных объединений…

1 день ago