У Кругліцы святкавалі дзень Святой Варвары

Народны фальклорны калектыў «Кругліца» Кругліцкага сельскага Дома культуры не толькі добра ведае традыцыі, але захоўвае і перадае іншым пакаленням.


У мінулую пятніцу, 17 снежня, калектыў адзначыў свята народнага календара — дзень Святой Варвары. Раней у гэты дзень нашы продкі пераносілі ікону Святой Варвары з хаты ў хату, рабілі гэты рытуал днем. А вечарам святкавалі, ладзі-ліся сапраўдныя народныя гулянні. Запрашалі ў госці сваякоў, спявалі песні, танчылі, успаміналі народныя прыказкі і прыкметы, звязаныя з гэтым святам. Скончаны цяжкія сельскагаспадарчыя работы, можна было і добра адпачыць.
Іконе Святой надавалася значымасць. Лічылася, што яна аберагае гаспадарку таго двара, дзе знаходзіцца на працягу года.

Наталля НІКАЛАЕВА.