Выконвалі загад на замежных тэрыторыях

У Афганскай вайне 1979-1989гг. прымала ўдзел каля 30 000 беларусаў, з іх 771 загінуў, 12 чалавек прапалі без вестак, больш за паўтары тысячы атрымалі раненні, звыш 700 сталі інвалідамі. Сярод уражэнцаў Чашніцкага раена таксама есць тыя, хто ваявалі на тэрыторыі замежных дзяржаў. 112 жыхароў Чашніччыны былі ў Афганістане, Егіпце, Карэі і Сірыі. З іх 108 воінаў-інтэрнацыяналістаў выконвалі загад ў Афганістане, па аднаму чалавеку ў Егіпце і Сірыі, два — у Карэі.


На працягу доўгіх дзевяці гадоў яны ваявалі пад спапяляючым сонцам, на нязвыклай гарыстай мясцовасці. Многія матулі так і не дачакаліся сваіх сыноў жывымі. Боль страты ў сем’ях не сціхае і праз гады.
У шасці сем’яў не вярнуліся юнакі, якіх воінскім загадам адпраўлялі ў чужы край абараняць. Жыццевы шлях воінаў-інтэрнацыяналістаў абрываўся на мінным полі, у падбітым танку ці верталеце, ад шаленай кулі ці снарада.
Нязменным месцам сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў з’яўляецца помнік, устаноўлены ў Новалукомлі. Кожны год у лютым ля яго збіраюцца тыя, хто воляй лёсу стаў удзельнікам баявых дзеянняў у Афганістане, каб успомніць сваіх таварышаў.