Работники культуры завоевали две областных награды в конкурсных проектах «Дажыначны сноп», «Жорны-2022»

Работнікі культуры рэзультатыўна прадставілі Чашніцкі раён на фінальным этапе абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022» у конкурсных праектах «Дажыначны сноп» і «Жорны-2022».

Фото из открытых источников носит иллюстративный характер.

Гэта творчая праца некалькіх калектываў. Напрыклад, сам дажыначны сноп рыхтавала майстар Чашніцкага раённага Дома рамёстваў Тэрэса Худзякова. Жорны для відэапрэзен­тацыі прадставіў Іванскі Дом фальклору, абрад ладзіў народны фальклорны калектыў «Кру­гліца» Кругліцкага СДК. Метадычны аддзел Чашніцкага раённага цэнтра культуры і народ­най творчасці прадумваў канцэпцыю для гэтых праектаў, шукаў «разынку».

Нядаўна ўпраўленне культуры Віцебскага аблыканкама, ДУ «Віцебскі абласны метадыч­ны цэнтр народнай творчасці» ўзнагародзілі Чашніцкі раён Дыпломам лаўрэата І ступені за праект «Жорны-2022» і Дыпломам лаўрэата ІІ ступені за праект «Дажыначны сноп-2022».

Марына МІШУЛКОВА