Калектыў ААТ «Вядрэнскае-Агра» займае першае месца ў раёне па тэмпах ўборкі кукурузы на сілас, а таксама і па ўраджайнасці названай культуры.
Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Антон Пух, надвор’е гэтым летам падвяло вяскоўцаў у перыяд касавіцы, таму кампенсаваць недабор травяністых кармоў даводзіцца за кошт «царыцы палёў». Пад кукурузай у гаспадарцы занята 260 га, сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы склала 179 ц/га. Каб забяспечыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы кормам на зіму, важна не прапусціць час, таму працаваць даводзіцца ад зары да цёмна.
Важнасць моманту разумеюць вадзіцелі і механізатары, якія шчыруюць на палях. Тут склалася сапраўдная каманда прафесіяналаў: убірае кукурузу на КВК Сяргей Кацар, адвозкай займаюцца механізатар Васіль Смык, вадзіцелі Пётр Мурашка і Аляксандр Пятрашка. Іх імёны штогод – у спісе лепшых аграрыяў раёна.
Стаж Аляксандра Пятрашкі на прадпрыемстве больш за 35 гадоў. У агульнай справе корманарыхтоўкі яго роля звязана з адвозкай скошанай масы ў сіласныя траншэі. Аляксандр Дзмітрыевіч працуе на пару з камбайнерам, таму іх работа павінна быць зладжанай.
— Мы разумеем адзін аднаго ўжо з паўслова, — адзначае вадзіцель, — усе нацэлены на канкрэтны вынік. Бо ад сабранага ў засекі збожжа, нарыхтаванага корму цалкам залежыць наш заробак, а значыць, дабрабыт сем’яў.
Адвозячы зялёную масу да месца захоўвання, Аляксандр распавядае, што кукуруза, асабліва ў нізінных месцах, вымахала сёлета добрая, сфармаваліся паўнавартасныя катахі. Для ўборкі на насенне яшчэ ранавата, а вось на сілас — у самы раз.
У аснове высокага ўраджаю — выкананне тэхналогіі: важна якасна апрацаваць глебу, своечасова ўнесці ўгнаенні, у тэрмін правесці пасяўную.
Аляксандр Дзмітрыевіч расказвае аб тонкасцях сельгасвытворчасці, зыходзячы не з тэарэтычных выкладак, а са шматгадовага асабістага вопыту і практыкі некалькіх пакаленняў аграрыяў. Бацька і дзед майго суразмоўцы дзесяцігоддзямі працавалі на калгасных нівах. Агульны стаж іх дынастыі пераваліў за стагоддзе!
Вяскоўцы з ранняй вясны да позняй восені ў полі: інтэнсіўнасць працы ў раслінаводстве памяншаецца хіба што з першым снегам. Тады надыходзіць час падрыхтоўкі да наступнай гарачай пары: праводзіцца рамонт, прафілактычнае абслугоўванне тэхнікі.
Я выказваю здзіўленне, як можна не проста працаваць, а ўвесь час жыць у такім рытме. У адказ Аляксандр кажа, што радасць убіраць у полі ўраджай ён не прамяняў бы на самую прэстыжную працу ў свеце.
Гэтыя палі, на якіх, як мора, хвалюецца жыта, ці шуміць, саспяваючы, кукуруза, сталі ўжо роднымі для яго. Ён у адказе за іх, і за вынік сваёй працы.
Менавіта ў гэтым галоўны сакрэт сельгаспрадпрыемства: калі ёсць сумленныя адносіны да таго, чым займаешся, тады будзе і поспех. А значыць, і хлеб на стале.
Андрэй ШЫДЛОЎСКІ
Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…
Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…
Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…
В заезде приняли участие представители Чашникской ДЮСШ, сектора спорта, бумажной фабрики, средних школ №1 и…
Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…
В Чашникском районе на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие для председателей и специалистов…