Расказваем пра тое, як мінчане вырашылі вярнуцца да сваіх каранёў, і чым жыццё ў закінутай сярод лясоў вёсцы лепш за гарадское

Пра тое, як мінчане вырашылі вярнуцца да сваіх каранёў, і чым жыццё ў закінутай сярод лясоў вёсцы лепш за гарадское, карэспандэнт газеты даведаўся ў Дзіны Іванаўны і Аляксея Уладзіміравіча Сербін з Кругліцы, што ў Красналуцкім сельсавеце.

Гаспадары чакаюць мяне ля брамкі ўтульнай вясковай хаты і заўважаюць, што гутарка з прэсай як раз дазволіла выкраіць час на адпачынак. Восень – важная пара для сельскіх працаўнікоў: уборка ўраджаю, забеспячэнне яго за­хавання даюць зачын новаму аграрна­му сезону.

– Мы з мужам абодва з сельскай мясцовасці: я нарадзілася тут, у Кру­гліцы, Аляксей родам з Гомельскай вобласці. Доўгія гады працавалі на прадпрыемствах сталіцы, але на ма­лую радзіму часта прыязджалі. Спа­чатку дапамагалі майму бацьку, а пазней заняліся гаспадаркай самі. У рашэнні перабрацца на сталае мес­ца жыхарства ў Кругліцу галоўную ролю адыграў муж. Менавіта ён, толькі выдаваўся вольны дзень, з’язджаў са сталіцы на Чашніччыну, – успамінае Дзіна Іванаўна.

Аляксей Уладзіміравіч заўважае, што вяртанне ў сяло пасля гарадскіх будняў заўсёды было найлепшым адпачынкам для душы. Тут няма той мітусні, што адрознівае сталіч­нае жыццё, затое ёсць свежае па­ветра, прастор і прырода. На кіла­метры навокал толькі лясы, сярод якіх дзе-нідзе раскіданы невялічкія вёскі.

– Замест таго, каб выглядаць з акна кватэры, не ведаючы чым сябе забавіць, лепш заняцца гаспадар­кай. У шэсць гадзін раніцы, калі ў горадзе многія спяць, я ўжо на на­гах. З першымі промнямі сонца вы­ходжу на двор: пакарміць жывёлу, агледзець поле, наладзіць тэхніку – справа на сяле знойдзецца заўсёды, – распавядае мой суразмоўца.

Сёння ў сям’і Сербін тры гекта­ры зямлі пад раллёй, птушка, свін­ні, сад, агарод, ды яшчэ і пчальнік у прыдачу. А пачыналася ўсё з ма­лога: некалькіх курэй і трусоў, што завялі гаспадары каля бацькоўскага дома. Аб пчолах не марылі, пакуль аднойчы побач не прышчапіўся рой. Вырашылі, што не варта прападаць дабру, і сёння маюць духмяны мёд да стала. Пазней набылі свіней. Га­спадарка пашыралася, патрабавала большай увагі. Тады муж з жонкай і прыйшлі да высновы, што настаў час выбіраць паміж горадам і сялом. Пер­шай у Кругліцу перабралася Дзіна Іва­наўна, перайшоўшы на дыстанцый­ную працу. Пазней да яе далучыўся і Аляксей Уладзіміравіч. З таго часу ў мінскую кватэру наведваюцца толькі па крайняй неабходнасці.

– Праляцела ўжо восем гадоў з таго моманту, як мы тут абста­ляваліся. Калі спачатку хапала га­рода, то для таго, каб забяспечыць кормам жывёлу, прыйшлося ўзяць дадатковую зямлю. У сельсавеце да­памаглі з афармленнем участка пад асабістую падсобную гаспадарку. А сёлета мы набылі новы трактар, за­раз спраўляцца з працай стала куды лягчэй, – адзначае Дзіна Іванаўна.

Гародніна, садавіна, мяса, яйкі, мёд – усё ў гаспадарцы сваё, част­ка ідзе на продаж. Ды і родным за экалагічна чыстымі прадуктамі ў краму хадзіць не прыходзіцца. Тым больш, што ў агульным выніку ёсць і іх ўклад: дзеці пастаянна прыяз- джаюць дапамагчы. Пяцёра ўну­каў, хоць і растуць гараджанамі, з нецярплівасцю чакаюць канікулаў, каб наведаць дзядулю з бабуляй. І ў кожнага ёсць свая зона адказнасці: прапалоць градкі, пакарміць птушку.

Паказваючы свае цяперашнія ўладанні, мае субяседнікі кажуць, што першапачаткова аб такой га­спадарцы нават не марылі. Про­ста не маглі абыякава глядзець, як зарасталі быльнікам палі, на якіх спрадвеку шчыравалі аднавяскоўцы.

У вясковай працы, калі бачныя вынікі намаганняў, яны знайшлі простае шчасце. І ўжо яго ні на што не прамяняюць.

Сярод шматлiкiх жыццёвых дарог яны адшукалi галоўную: да роднай зямлi, да сваiх каранёў i да свайго шчасця

Тэкст і фота: Андрэй ШЫДЛОЎСКІ

 

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске

Легковушка сбила велосипедиста в Витебске, сообщили БЕЛТА в УГАИ УВД Витебского облисполкома. Авария произошла сегодня…

2 часа ago

Лукашенко назвал инициативу “Один район – один проект” стратегической задачей в региональном развитии

Инициатива "Один район - один проект" является стратегической задачей в сфере регионального развития. Об этом…

2 часа ago

Путь Валентины Ефимовны: от медсестры до библиотекаря

Родилась Валентина Ефимовна Масалович 19 августа 1920 года в деревне Новая Тухинь Дубровенского района. В…

3 часа ago

Сегодня на Чашниччине состоялся традиционный велопробег, приуроченный к Празднику труда и Дню Победы

В заезде приняли участие представители Чашникской ДЮСШ, сектора спорта, бумажной фабрики, средних школ №1 и…

3 часа ago

Фотофакт. На районную Доску почета  занесены  22 представителя разных сфер

Главное богатство Чашниччины – трудолюбивые  люди, которые ежедневно вносят огромный вклад в развитие нашего края.…

4 часа ago

На Чашниччине прошло показное занятие  для председателей и специалистов сельисполкомов, ответственных за ведение воинского учета

В Чашникском районе  на базе Лукомльского дома культуры прошло показное занятие  для председателей и специалистов…

7 часов ago