У цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе незвычайная выстава, на якой прадстаўлена калекцыя закладак, што засталіся ў кнігах пасля таго, як іх вярнулі карыстальнікі ў бібліятэку.
Арганізаваць такую выставу супрацоўнікаў установы натхніла вялікая колькасць «кніжных» знаходак. Насамрэч, іх столькі, што месца не хапае для поўнай экспазіцыі. Сярод звычайных папяровых «фанцікаў» ад цукерак, шакаладу ёсць розныя этыкеткі, праспекты, тэатральныя праграмы, старонкі перакіднога календара, папяровыя грошы, тэрмін дзеяння якіх зышоў, шмат іншага. Можна знайсці сярод гэтага скарбу нават фотаздымкі. Бібліятэкары аб’явілі пошук іх аўтараў, каб вярнуць такія «эксклюзіўныя дакументы». І зусім не дзіўна, калі дзеці, што на фота, ужо даўно дарослыя. Такая вось гісторыя сярод кніжных старонак. На століку раскладзены паштоўкі — з днем нараджэння, з Новым годам, скарыстаныя білеты на розныя мерапрыемствы, нататкі, чыйсьці праязны білет, а вось пластыкавая картка на права зніжкі ў спецыялізаванай краме. Гэтая выстава нібы люстэрка жыцця гаспадароў пакінутых рэчаў. Карыстальнікі бібліятэкі прыходзілі сюды, бралі кнігі, чыталі, і вось тут, праз шмат гадоў, іх лёсы нібы перакрыжаваліся. Супрацоўнікі адзначаюць, што калекцыю збіралі некалькі год, і вось зараз вырашылі прадэманстраваць усё, што знойдзена.. Нездарма выстава называецца «Забытае сярод старонак». Хтосьці, мабыць, пазнае сваю рэч і вернецца думкамі ў мінулае. Выстава вельмі цікавая для наведвальнікаў рознага ўзросту.
Наталія ШЫРКО
В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…
Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…
Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…
На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…
Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…
Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…