Сёння ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чашніцкага раёна прайшоў святочны канцэрт прысвечаны Дню маці. У зале была створана святочная атмасфера для наведвальнікаў Тэрытарыяльнага цэнтра.

Праграму распачаў кіраўнік Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў дзяржаўных і другіх устаноў Сяргей Патапенка. Ён павіншаваў усіх прысутных жанчын з Днём маці, акцэнтуючы ўвагу на выключнай ролі жанчыны-маці ў грамадстве, потым добрыя пажаданні адрасаваў да мужчын як стваральнікаў сямейнага дабрабыту.

Сяргей Уладзіміравіч зазначыў, што прафсаюзы заўсёды гатовы аказаць належную падтрымку сям’і, каб людзі ніколі не заставаліся сам-насам са сваімі праблемамі.

Далей у святочнай атмасферы прайшоў невялікі душэўны канцэрт, падрыхтаваны творчым калектывам Цэнтра культуры і народнай творчасці. Паміж нумарамі самадзейнасці наведвальнікі Тэррытарыяльная центра чыталі свае вершы ў гонар маці.

Супрацоўнікі цэнтра былі ўважлівыя і ветлівыя да сваіх гасцей. Зала прыгожа прыбраная святочнымі дэкарацыямі. Канцэрт прайшоў на адным дыханні. Гледачы не пашкадавалі, што завіталі на свята.


Валентина ПРИЩЕПОВА