Categories: Общество

Творческая группа Чашникского РЦДиМ победила на областном этапе республиканского конкурса

У рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе-80!» з сакавіка па кастрычнік 2024 года прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурса «Абеліскі памяці». Работа творчай групы навучэнцаў клуба інтэлектуальных гульняў Чашніцкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі была прызнана лепшай.

У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 10-14 і 15-18 гадоў. На абласны этап было прадастаўлена 12 работ, у тым ліку і работа творчай групы навучэнцаў клуба інтэлектуальных гульняў раённага ЦДіМ пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Святланы Сушковай і загадчыка аддзела турызму, краязнаўства і экалогіі Любові Апанасёнак. У выніку наша каманда атрымала высокую ацэнку журы — узнагароджана дыпломам I ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама і накіравана для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе «Абеліскі памяці».

Па ўмовах конкурса творчыя калектывы навучэнцаў павінны былі скласці каталогі памятных месцаў сваіх раёнаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, якія ўключалі б мемарыяльныя комплексы, помнікі, мемарыяльныя дошкі, магілы ахвярфашызму, брацкія магілы і інш.. На суд журы быў прадстаўлены рэгіянальны каталог памятных мясцін Чашніччыны з апісаннем кожнага аб’екта, а таксама інтэрактыўны плакат з фотаздымкамі, картамі і іншымі дадатковымі элементамі.

У ходзе работы над каталогам быў скарыстаны матэрыял, атрыманы ў выніку двухдзённага веласіпеднага паходу па Чашніччыне (пра яго пісалася раней), інфармацыя, прадстаўленая аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі, гістарычным музеем, знойдзеная ў літаратурных крыніцах, на інтэрнэт-рэсурсах, а таксама матэрыял, сабраны навучэнцамі школ у рамках рэалізацыі раённага інфармацыйна-патрыятычнага праекта «Месцы сілы Чашніччыны». На аснове каталога з дапамогай метадыста раённага ЦДіМ Крысціны Хруцкай быў створаны інтэрактыўны плакат з картай Чашніцкага раёна, на якой схематычна пазначаны месцазнаходжанні памятных аб’ектаў.

Мы папрасілі навучэнцаў падзяліцца ўражаннямі ад прадзеланай работы. Вучаніца 11 класа сярэдняй школы №4 г.Чашнікі Дар’я Лебедзева адзначыла:

– Удзел у конкурсе – гэта наш невялікі ўклад у захаванне памяці пра подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які, не шкадуючы жыцця, адстойваў свабоду сваёй Радзімы. Гэта маленькая прыступка па ўвекавечанні гераізму і мужнасці дзядоў і прадзедаў.

– Наведваючы месцы пахавання, мы адчувалі сваю сувязь з тымі, хто аддаў жыцці за свабоду і мір. Па словах Соф’і Кавалеўскай, вучаніцы 10 класа Чашніцкай гімназіі: – Пад час экскурсіі сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, якія паведалі цікавыя гісторыі часоў ВАв, падзяліліся ўспамінамі непасрэдных удзельнікаў, якія беражліва захоўваюцца ў вёсках.

— Вялікае значэнне маюць сустрэчы з такімі людзьмі, пакуль ёсць магчымасць, трэба занатоўваць, — зазначыла Святлана Георгіеўна. — Мы толькі сістэматызавалі сабраны матэрыял, наперадзе яшчэ вялікая работа па дэталізацыі назапашанага матэрыялу.

Значэнне прадзеланай работы немагчыма пераацаніць. Цяпер любы зацікаўлены зможа на сайце Чашніцкага райвыканкама ў раздзеле «80 гадоў вызвалення Беларусі» перайсці па спасылцы на інтэрактыўную карту раёна і завочна «наведаць» памятныя месцы нашай малой радзімы, а таксама даведацца кароткую інфармацыю пра іх. Трэба вывучаць помнікі, хай сабе і віртуальна, каб не проста ўспамінаць гісторыю, а ўсведамляць сваю адказнасць за будучыню.

Мы не маем права забыць гераічны подзвіг свайго народа.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

На Чашниччине ведется закладка кормов

Кормовая база — фундамент успешного молочного животноводства. В ОАО «Проземле-Агро» к ее созданию подходят с…

15 часов ago

Чашники. Всегда есть альтернатива

Доступно, наглядно и эмоционально – так проходят занятия на базе центра профилактики «Альтернатива» в городе…

15 часов ago

Лето у воды: правила, которые спасают жизнь

Летний водоем – прекрасное место для отдыха, но вода не прощает беспечности. МЧС напоминает: большинство…

16 часов ago

Шаг к успеху для посетителей лагеря

В летнем лагере средней школы №4 г. Чашники прошла вдохновляющая встреча в рамках республиканской акции…

18 часов ago

Лагерь “Чайка” принимал гостей

11 июня лагерь «Чайка» посетила хореограф Наталья Николаевна Томашева-Стаин!  Встреча в рамках акции «Шаг к…

18 часов ago