Все больше чашничан ставят подписи в поддержку выдвижения кандидатов в Президенты

Па ўсёй краіне праходзяць пікеты ў падтрымку кандыдатаў на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Актыўную грамадзянскую і палітычную пазіцыю паказваюць і прадстаўнікі сяла.

Падчас камандзіроўкі ў Кругліцкі сельсавет мы сталі сведкамі, як жыхары вёскі Вяцера прымаюць удзел у зборы подпісаў. Адразу адзначым, з пункту погляду назіральніка, працэс гэты праходзіў як мае быць, бо вяскоўцы, трэба заўважыць, – людзі своеасаблівыя: заўсёды адкрытыя, гасцінныя. Яны звычайна настроены пазітыўна, ім за шчасце пагаварыць, абмеркаваць апошнія навіны, бо не кожны дзень прыязджаюць да іх. У такой дружалюбнай атмасферы праходзіла сустрэча з ініцыятыўнай групай, якую суправаджаў старшыня сельвыканкама Аляксандр Семеш. Ён і пракаменціраваў, як ідзе збор подпісаў:

– Улічваючы ўзрост вяскоўцаў, для іх зручнасці арганізавалі работу па месцы жыхарства. Стан здароўя, салідны ўзрост не дазваляюць дабрацца на пікеты самім. Таму мы вырашылі дайсці да кожнага, каб данесці значнасць збору подпісаў, расказаць, як будуць праходзіць выбары кіраўніка дзяржавы.

Цікава было пачуць і меркаванне саміх вяскоўцаў. Мы звярнуліся да жыхаркі вёскі Вяцера – Тамары Хадасевіч. Былая настаўніца роднай мовы, нястомны краязнаўца і проста неабыякавы чалавек падтрымлівае выдзвіжэнне беларускага лідара на новы срок:

– Ён кіруе дзяржавай ужо шмат год. Аўтарытэтны, мудры, клапатлівы, робіць усё, каб мы жылі ў міры і згодзе. Хочацца, каб так было і далей, каб унукі і праўнукі не ведалі ваеннага ліхалецця. Подпіс паставіла, а яшчэ хочацца дадаць пра важнасць саміх выбараў. Нельга заставацца ў баку, калі вырашаецца лёс тваёй краіны. Якім ён будзе – залежыць ад кожнага асабіста.

Вось так паступова ад хаты да хаты пагутарылі з кожным, не абыйшлося і без абмеркавання надзенных пытанняў. Усё занатавалі, подпісы за кандыдатаў паставілі, засталося прагаласаваць 26 студзеня.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

На Чашниччине ведется закладка кормов

Кормовая база — фундамент успешного молочного животноводства. В ОАО «Проземле-Агро» к ее созданию подходят с…

13 часов ago

Чашники. Всегда есть альтернатива

Доступно, наглядно и эмоционально – так проходят занятия на базе центра профилактики «Альтернатива» в городе…

14 часов ago

Лето у воды: правила, которые спасают жизнь

Летний водоем – прекрасное место для отдыха, но вода не прощает беспечности. МЧС напоминает: большинство…

15 часов ago

Шаг к успеху для посетителей лагеря

В летнем лагере средней школы №4 г. Чашники прошла вдохновляющая встреча в рамках республиканской акции…

16 часов ago

Лагерь “Чайка” принимал гостей

11 июня лагерь «Чайка» посетила хореограф Наталья Николаевна Томашева-Стаин!  Встреча в рамках акции «Шаг к…

17 часов ago