Як і абяцалі, вектар асвятлення работы супрацоўнікаў клуба змяняем. Яны, як вядома, асноўны рухавік жыцця на вёсцы. Чарговая сустрэча адбылася ў Антаполлі.
Вёсачка невялікая, насельніцтва пераважна пенсійнага ўзросту. Улічваючы гэтыя абставіны, разумееш, з якімі цяжкасцямі сустракаюцца супрацоўнікі культуры. Але ж каму сёння лёгка, падумалася. Пра тое, як працуецца на вёсцы, мы пагаварылі з загадчыцай філіяла «Антапольеўскі сельскі клуб» Галінай Пашкевіч.
— Работа ў клубе вядзецца пастаянна. Яна будуецца вакол асноўных каляндарных дат. Да ўсіх знакавых падзей і свят праводзім разнастайныя акцыі, у межах якіх ладзяцца сустрэчы. Арганізуем тэматычныя вечарыны: зараз рыхтуемся да Новага года, — адзначыла Галіна Мікалаеўна.
Яна расказала пра арганізацыю выставы работ мясцовых рукадзельніц, якія ствараюць своеасаблівы каларыт вёскі. На запытанне расказаць пра кагосьці з іх адзначыла:
— Тут аднаго кагосьці цяжка вылучыць, бо ў нас многія і вяжуць, і вышываюць, і ствараюць цікавыя работы ў іншай тэхніцы. Проста дамовіліся, каб кожная гаспадыня падзялілася сваёй работай.
Адзначыла заўклуб зацікаўленасць мясцовай улады ў асобе старшыні сельвыканкама, дэпутата Чашніцкага раённага Совета дэпутатаў, Аляксандра Семеша, які чуйна рэагуе на ўсе прапановы, не закрывае вочы на праблемы. Разам з ім вядзецца дагляд за месцамі пахаванняў загінуўшых у гады ВАВ, ладзяцца да памятных дат мітынгі, адзін з якіх прайшоў на днях.
— Робім усё магчымае, але не ў такіх аб’ёмах, як хацелася б, — са шкадаваннем рэзюміруе мая суразмоўца. — Выйсце знаходзім: падтрымліваем цесную сувязь з Кругліцкім калектывам, заўсёды рады бачыць у сябе. Яшчэ супрацоўнічаем з фабрычным Домам культуры, вельмі ўдзячныя за падтрымку Дзіане Скабіцкай.
Вось так паціху, паволі цячэ жыццё ў ваколіцах Антаполля ў зімовы час.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА
Выставка о 22 женщинах - Героях Социалистического Труда открылась в фойе Овального зала Дома правительства,…
Лучшие районы, предприятия и организации северного региона, занесенные на областную Доску почета, сегодня чествовали в…
Уважаемые жители района, во избежание возникновения аварийных ситуаций и несчастных случаев, в соответствии с Правилами…
Культурный отдых в одном из кафе города Чашники закончился для 39-летнего местного жителя уголовным делом.…
Совсем скоро столица северного региона станет центром притяжения для всех, кто любит живую музыку, случайные…
Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…