29.04.2026
Общество

Стало известно, когда пройдут рождественские богослужения в Чашниках и Новолукомле

  • 23 декабря, 2024
  • 1 min read
Стало известно, когда пройдут рождественские богослужения в Чашниках и Новолукомле

Раство Хрыстова – адно з самых вялікіх святаў для хрысціян, да якога яны рыхтуюцца шмат дзён. Існуе нямала традыцый святкавання Раства, але наведаць касцёл падчас свята вельмі пажадана. Гэта зусім іншая атмасфера – цуд і прыгажосць.

Святыя імшы ў касцёле ў Чашніках адбудуцца 24 снежня ў 20.00, 25 снежня ў 13.00. У Новалукомлі – 24 снежня ў 22.00, 25 снежня – у 10.00.

Віфлеемскі агонь прыбывае 21 снежня ў 19.40 у Чашнікі (вул. Ленінская, 34), у 20.30 у Новалукомль (вул. Камунальная, 2). Ён будзе захоўвацца ў касцёлах да 25 снежня ўключна. У гэтыя дні кожны хрысціянін зможа забраць Віфлеемскі агонь дадому на свята Божага Нараджэння.

У праваслаўных вернікаў Раство Хрыстова адзначаецца 7 студзеня. Да гэтай даты таксама прымеркавана шмат мерапрыемстваў. Прадстаўнікі маладзёжнага братэрства храма Прэабражэння Гасподняга ўжо сабралі святочныя падарункі для хворых дзетак і адправілі іх на патрэбны адрас.

Плануецца напярэдадні Новага года і Раства наведаць пацыентаў бальніцы сястрынскага догляду ў Кашчыне, а таксама дзетак у раённым прытулку, карэкцыйным цэнтры, іншых установах. Дарэчы, зараз у храме працуе выстава-продаж святочных вырабаў-сувеніраў, усе сродкі ад рэалізацыі якіх будуць накіраваны на падарункі для абазначаных вышэй катэгорый.

Святочныя літургіі адбудуцца 6 і 7 студзеня ў 8.30 (у Чашніцкім храме), 6 студзеня ў 17.00 – Вялікая вячэрня, 7 студзеня ў такі ж час – малебен з акафістам. У Новалукомлі у ноч з 6 на 7 студзеня будзе ладзіцца начное багаслужэнне, пачатак якога апоўначы, у 24.00.

Галоўнае для кожнага хрысціяніна – духоўна падрыхтавацца да свята, узняцца над зямнымі турботамі і прысвяціць гэты час самаўдасканаленню.

Наталія ШЫРКО

Поделиться в: