28.04.2026
Выборы Президента Республики Беларусь

В Краснолуках прошел пикет по сбору подписей для выдвижения в кандидаты в Президенты

  • 4 декабря, 2024
  • 1 min read
В Краснолуках прошел пикет по сбору подписей для выдвижения в кандидаты в Президенты

Кампанія па зборы подпісаў выйшла на фінішную прамую, засталіся лічаныя дні. У Красналуцкім сельвыканкаме ініцыятыўная група паведаміла аб завяршэнні сваёй работы.

Як яна праходзіла, нам распавяла загадчыца філіяла «Красналуцкі сельскі Дом культуры», па сумяшчальніцтве дэпутат мясцовых саветаў і член ініцыятыўнай групы Наталля Капітановіч:

– Работа была арганізавана належым чынам. Два разы на тыдзень ладзіліся пікеты ў Красналуках у двух месцах: ля сельскага Дома культуры і ля пачтовага аддзялення. Вяскоўцы вельмі актыўна далучаліся. Мы падрабязна даносілі інфармацыю пра ўсіх кандыдатаў, расказвалі, як будуць праходзіць выбары Прэзідэнта. Трэба адзначыць, што ў першыя дні электаральнай кампаніі большасць паставіла подпісы, і нам заставалася толькі дайсці да тых, хто не змог патрапіць на месца пікетаў з-за адлегласці ці па стане здароўя. Ды і ўзрост, самі разумееце, мае значэнне ў справе мабільнасці. У зоне абслугоўвання знаходзіцца дваццаць адна весачка, на якой пражывае каля васьмісот чалавек. Ніводнага не пакінулі без увагі.

Вось так аператыўна справіліся з агульнай грамадскай справай у Красналуцкай акрузе. Думаецца, што і астатнія ваколіцы не адсталі. І гэта не дзіўна, беларуская весачка, па сваёй зладжанасці, таварыскасці, шчыраванні ў агульных справах заўседы хутка спраўляецца з пастаўленымі задачамі.

У сваю чаргу нагадваем, калі хто не паспеў, што збор подпісаў працягнецца да 6 снежня.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в: