Заўсёды прыемна сустракацца з жыхарамі вёскі. Гэта звычайна цікавыя і ў той жа час простыя людзі. Іх вылучае асаблівае стаўленне да жыцця – вытрыманае, грунтоўнае, бо пражылі яго ў згодзе з уласным сумленнем. Менавіта такім я і ўяўляла свайго суразмоўцу — Віктара Кавалеўскага з Латыгаліч. Тым больш, што для сустрэчы надарылася цудоўная нагода: сёння Віктар Вячаслававіч святкуе сямідзесяцігадовы юбілей.
Адразу зазначу, што ў пачатку нашай размовы ён папрасіў нічога асаблівага не пісаць, бо не прывык да пільнай увагі. Але ж просьба да юбіляра — не крыўдаваць, бо, пачуўшы шмат цёплых слоў ад тых, хто ведае яго асабіста, не ўтрымалася.
Усё жыццё Віктара Кавалеўскага звязана з роднымі мясцінам. Тут пачаў свой працоўны шлях тэхнікам-электрыкам, у хуткім часе стаў інжынерам — так на карысць сельскай гаспадаркі і шчыраваў усё жыццё. У роднай вёсцы і сям’ю стварыў: з жонкай пражылі як трэба, трох дзетак на ногі паставілі. Віктар Вячаслававіч добра вядомы ў сваёй акрузе, бо восем год адпрацаваў старшынёй сельвыканкама: спачатку — у Латыгалічах, потым — у Красналуках. Як адзначыў наш суразмоўца:
— Я не кабінетны чалавек, не прывык сядзець з ручкай, у машыне заўсёды з сабой былі і зварачны апарат, і прыстасаванне электрыка. Калі ўзнікала патрэба, ніякія службы не выклікаў — усё рабіў сам, як кажуць, жыццё навучыла.
Вось так сціпла, немнага слоўна, бо пра сябе, як пісалі вышэй, гаварыць не прывык. Таму вырашыла звярнуцца да яго землякоў. Тым больш, што юбілей — заўжды цудоўная мажлівасць сказаць добрыя словы пра чалавека.
Так загадчыца Красналуцкага Дома культуры Наталля Капітановіч з цеплынёй адзначыла:
— Віктар Вячаслававіч — шчыры, адкрыты чалавек, да якога ў любы час можна звярнуцца па дапамогу. Яго заўжды вылучае надзейнасць, што ў наш час нячаста сустрэнеш, на жаль. Гэта чалавек справы: колькі раз ён садзейнічаў нам у арганізацыі мерапрыемстваў. Шмат дапамог вяскоўцам, працягвае гэта рабіць і зараз. Упэўнена, што са мной пагадзяцца ўсе, хто яго ведае. Хочацца ад усёй душы пажадаць юбіляру здароўя і даўгалецця.
Старэйшына вёскі Латыгалічы Ірына Калітнік таксама падзялілася сваімі думкамі пра земляка, якія цесна пераклікаліся з папярэднім меркаваннем.
Вось такі ён гаспадар вёскі, не пабаюся гэтай фармулёўкі, бо толькі сапраўдны гаспадар мае такі аўтарытэт у сваёй вотчыне, бо дбае пра яе дабрабыт. На пытанне, што галоўнае ў жыцці з пазіцыі пражытага вопыту, Віктар Вячаслававіч адказаў:
— У любой сітуацыі заставацца чалавекам. Рабіць дабро людзям, не чакаючы падзякі. І адказнасць павінна быць за кожны свой крок.
Такія простыя жыццёвыя ісціны, але чамусьці даволі рэдкія для нашага часу. Разумееш, як важна прыслухоўвацца да старэйшага пакалення. Так і жыве Віктар Кавалеўскі з сумленнем у згодзе і пад дэвізам «Не трэба жыць як набяжыць, а трэба жыць як трэба».
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА
Совсем скоро столица северного региона станет центром притяжения для всех, кто любит живую музыку, случайные…
В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…
Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…
Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…
На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…
Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…