28.03.2025
Общество

На Чашниччине прошел один из самых масштабных конкурсов для юных талантов

  • 27 января, 2025
  • 1 min read
На Чашниччине прошел один из самых масштабных конкурсов для юных талантов

У нашым раёне створаны ўсе ўмовы для развіцця творчых здольнасцей падрастаючага пакалення. Цудоўна, калі дзіцяці даецца мажлівасць прадэманстраваць свае поспехі, дасягнутае майстэрства. Якраз гэтаму і спрыяюць шматлікія выступленні і конкурсы, якія сістэматычна праводзяцца.

Без перабольшвання, адным з самых масавых і цікавых можна назваць агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир». У раённым этапе VIII Рэспубліканскага конкурсу прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчаткі амаль з усіх куточкаўЧашніччыны.

Як патлумачыла дырэктар РЦДіМ Святлана Сушкова:

«Конкурс традыцыйна праводзіцца ўжо ў восьмы раз з перыядычнасцю раз у два гады. І мы называем яго алімпіядай творчасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі. Узрост удзельнікаў 6-18 год. Агляд-конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку юных талентаў, грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення. Што набывае асаблівую актуальнасць у наш час.»

У гэтым годзе на суд журы было прадстаўлена 40 творчых нумароў, якія ацэньваліся ў васьмі намінацыях. Паралельна ў фае працавала выстава творчых работ у намінацыях «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» і «Выяўленчае мастацтва». Мерапрыемства прайшло паддэвізам «Беларусь — краіна подзвігу, жыцця і дасягненняў». І сапраўды, стылістыка прадстаўленых работ, нумароў і саміх выступоўцаў адпавядала зададзенай тэме.

Падтрымаць канкурсантаў прыйшлі родныя, сябры, настаўнікі. Добра падрыхтаваныя нумары не пакінулі ніводнага гледача безуважным. А паглядзець было на што: і сольныя выступленні юных спевакоў, і артыстычныя выступленні чытачоў. Не перастаюць здзіўляць феерычнымі выступленнямі выхаванцы ўзорнага харэаграфічнага калектыву «Рытм» РЦДіМ, а таксама іскрамётныя пастаноўкі танцавальнага калектыву «Сударушка» з сярэдняй школы №2 горада Новалукомля імя Ф. Ф. Азміцеля. Удзячная публіка шчыра падтрымлівала ўсіх удзельнікаў.

Агляд-конкурс прайшоў на адным дыханні. Падзяліцца сваімі ўражаннямі мы папрасілі старшыню журы, начальніка аддзела па адукацыі Чашніцкага райвыканкама Марыю Корбан:

— Прыемна ўражаная колькасцю ўдзельнікаў. Конкурс паказвае, што кожнае дзіця ў нашай дзяржаве можа атрымаць годныя ўмовы для развіцця сваіх талентаў. Даволі складана было выбіраць лепшых, бо відавочны быў высокі ўзровень падрыхтоўкі многіх удзельнікаў. Адзначу работу як саміх дзяцей, так і іх педагогаў. Але ж конкурс ёсць конкурс: пераможцам хочацца пажадаць поспехаў на абласным этапе, а астатнім — не спыняцца на дасягнутым, заваяваць у будучым вяршыню.

Далучаемся да слоў Марыі Генадзьеўны, жадаем юным талентам поспехаў і верым, што яны годна прадставяць раён на абласным этапе.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в: