29.04.2026
На досуге Общество

Жители деревни Тяпино провели новогодний конкурс на лучшее украшение двора

  • 14 января, 2025
  • 1 min read
Жители деревни Тяпино провели новогодний конкурс на лучшее украшение двора

Хтосьці скажа, што дарослыя ў казку даўно ўжо не вераць. Але гэта зусім не так. Падворкі ў вёсцы Цяпіна, прыгожа аформленыя да свят, па-сапраўднаму даюць магчымасць паверыць у цуд і стварыць адпаведны настрой.

Сустракаючыся ў чарговы раз з цяпінцамі, упэўніваюся – на колькі няўрымслівыя людзі жывуць у гэтай мясцовасці. Усё ім цікава, усё патрэбна.

Жыхары Цяпіна вырашылі арганізаваць свой мясцовы конкурс на лепшае ўпрыгожванне хаты і падворка. Навагоднія святы і Каляды на зыходзе. Надышоў час падвесці вынікі, пра якія нам і расказаў непасрэдны ініцыятар конкурса, старэйшына вёскі Віктар Прышчэп:

– Адразу адзначу, што гаспадары ўсіх 11 падворкаў, прымаўшых удзел у конкурсе, пастараліся. Упрыгожылі свае сялібы рознакаляровымі агеньчыкамі, з густам убранымі елкамі. Дзед Мароз з падарункамі завітаў у кожную сям’ю-ўдзельніцу. Але ж конкурс ёсць конкурс. Лепшай прызналі сялібу Аляксандра Гурко. Заўважу падтрымку ініцыятывы і дапамогу ў набыцці падарункаў старшыні Празямлянскага сельвыканкама Мікалая Яроха. Усе ўдзельнікі былі адзначаны. Прайшло цікава і запамінальна. Лічу важным праводзіць такія мерапрыемствы. Яны паказваюць, што на вёсцы жывуць неабыякавыя, творчыя людзі, здольныя сваімі рукамі зрабіць самы сапраўдны цуд. А гэта так важна ў наш час.

І з гэтым нельга не пагадзіцца. Як сказаў адзін з вядомых кінагерояў, верце ў цуд і ён абавязкова збудзецца.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в: