Круглицкий сельский Дом культуры играет важную роль в сохранении исторической памяти страны
Работа супрацоўнікаў вясковых клубаў не абмяжоўваецца толькі падрыхтоўкай святочных мерапрыемстваў. Яны чуйна рэагуюць на ўсе падзеі грамадскага жыцця.
Так супрацоўнікі філіяла «Кругліцкі сельскі Дом культуры» пад кіраўніцтвам Алены Нямчонак у цесным тандэме з бібліятэкарам Асяй Млявай рыхтуюць вечарыны, выставы, прымеркаваныя да памятных дат. Апошні зімовы месяц суровы на пагодныя эксперыменты. Напэўна таму і падзеі, якія адбываліся калісьці ў лютым, таксама выпрабоўвалі чалавека на трываласць. Дзень памяці ахвяр Халакосту, Дзень юнага героя-антыфашыста, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – усе гэтыя даты ў цэнтры ўвагі дружнага калектыву. На працягу месяца дзейнічаюць выставы «Халакост: памятаць і ніколі не забываць», «Генацыд беларускага народа ў гады ВАВ», «Воіны-інтэрнацыяналісты – нашы землякі». Пройдзе вечарына памяці «Афганістан – жывая памяць», падчас якой запланаваны сустрэчы з роднымі тых, хто ваяваў, але зараз далека, тых, хто застаўся на той страшнай вайне… Галоўнае: памяць аб іх жыве. Значны ўклад у захаванне ўнесла Тамара Хадасевіч, правёўшы грунтоўную пошукавую работу. Яшчэ запланавана вечарына памяці дзейнасці падпольнай групы «Цэнтр», якой кіраваў Сяргей Папкоў, – «Гэта трэба не мертвым – гэта трэба жывым».
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА