У гэтым быў цвёрда перакананы знакаміты беларус, нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў, якому сёння споўнілася б 95 год. Гэта цудоўная мажлівасць звярнуцца да асобы вялікага фізіка і адначасова чалавека трывалых жыццёвых прынцыпаў.
Карані вядомага вучонага на нашай чашніцкай зямлі: яго бацька, Іван Карпавіч Алфёраў, быў родам з Чашнік, выхадзец са звычайнай рабочай сям’і. Ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны, даслужыўся да афіцэрскага звання. У 1917 годзе далучыўся да бальшавікоў, падзяляў іх ідэі.
Напэўна, таму, калі з’явіліся дзеці, і імёны ім выбраў рэвалюцыйныя: старэйшы Маркс, а малодшы – Жарэс, у гонар французскага сацыяліста Жана Жарэса. Дарэчы, забягаючы наперад, становіцца відавочным, што разам з імем вядомаму вучонаму перадаўся дух змагара за справядлівасць.
Жарэс рос цікаўным хлопцам, яму заўсёды падабалася ставіць вопыты, працаваць з хімічнымі рэчывамі. Доступ да іх быў дзякуючы таму, што бацька ў той час узначальваў завод парахавой цэлюлозы і хлопец меў мажлівасць наведвацца ў лабараторыю. Былі думкі звязаць лёс з хіміяй. Але з пераездам у Мінск усё змянілася. Значную ролю ў фарміраванні ў падлетка цікавасці да навукі адыграў школьны настаўнік фізікі. Як прыгадваў сам вучоны, пасля ўрокаў фізікі забыў пра хімію. Скончыўшы школу, ён паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, праз некалькі месяцаў перавёўся ў Ленінградскі электратэхнічны інстытут. Пасля якога прыйшоў на работу ў Фізіка-тэхнічны інстытут імя А.Ф.Іофе, дзе і прапрацаваў амаль усё жыццё. Менавіта ў гэтых сценах былі зроблены самыя значныя адкрыцці ў галіне квантавай фізікі, якія прынеслі сусветную вядомасць вучонаму-фізіку.
Важнейшым дасягненнем стала адкрыццё гетэраструктур, што садзейнічала імкліваму развіццю камп’ютарнай галіны, мабільнай сувязі, лазерных тэхналогій. Распрацаваныя ім сонечныя батарэі забяспечвалі электрычнасцю вядомую касмічную станцыю «Мір». У 2000-м годзе яму была прысвоена Нобелеўская прэмія за распрацоўкі ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій. Гэтым адкрыццём ён фактычна забяспечыў існаванне сучасных гаджэтаў.
Жарэс Алфёраў з’яўляецца аўтарам больш за 500 навуковых работ і 50 вынаходніцтваў. Трэба сказаць, што ўвесь яго жыццёвы шлях – узор вялікай працаздольнасці. Як прыгадваў вядомы вучоны, падчас працы над унікальным устройствам для першай савецкай субмарыны, атамнай лодкі К-3, яму патэлефанаваў сам Усцінаў – першы намеснік старшыні Савета міністраў СССР. Ён папрасіў паско-
рыць срокі завяршэння сваёй работы, і Жарэс Іванавіч, на той час яшчэ малодшы навуковы супрацоўнік, фактычна перасяліўся ў лабараторыю, каб працаваць з шасці раніцы да дзвюх гадзін ночы. Работа была скончана на 17 дзён раней, як і патрабавалася зверху.
Такая працаздольнасць і зацікаўленасць справай абумовілі сусветнае прызванне. Яго запрашалі на работу самыя вядомыя буйныя карпарацыі, гатовыя былі плаціць любыя грошы. Але развіццё навукі ў родным СССР было для Жа-
рэса Алфёрава справай жыцця. Ён рабіў усё магчымае і немагчымае. Трэцюю частку ад Нобелеўскай прэміі ён накіраваў Фонду падтрымкі адукацыі і навукі. Менавіта з яго штогод назначаюцца стыпендыі таленавітым школьнікам, студэнтам, асірантам рознах рэгіёнаў як Расіі, так і Беларусі.
Хоць большая частка жыцця выбітнай асобы была звязана з Пецярбургам, Жарэс Алфёраў не забываў сваю радзіму –
Беларусь. Ніколі не пераставаў захапляцца нашай краінай, падтрымліваў з ёй сувязь. Любіў сюды прыязджаць, калі надаралася магчымасць.
Трэба дадаць, што дзей-
насць Алфёрава не абмяжоўвалася толькі фізікай. Ён прымаў непасрэдны ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай – на працягу 25 год выбіраўся дэпутатам у Дзяржаўную думу. Яго аўтарытэт, талент прамоўцы прымушалі многіх, у тым ліку ўладу, па-іншаму зірнуць на стан і развіццё навукі ў нашай краіне.
Жарэс Алфёраў быў цвёрда перакананы: «Калі б не 90-я, айфоны выпускалі б у нас». Лічыў сваім абавязкам зрабіць усё магчымае для адраджэння той зацікаўленасці ў навуцы, якая дазволіла ў свой час Савецкаму Саюзу быць лідарам і ў космасе, і пад вадой, і ў даследваннях ядзернай энергіі.
Трэба сказаць, што Жарэс Алфёраў быў яшчэ і выдатным педагогам. Ён супрацоўнічаў са школьнымі настаўнікамі, арганізоўваў спецыяльныя праграмы для прыцягнення ў фізіку самых таленавітых вучняў. Штогод чытаў лекцыі для вучняў «Фізіка і жыццё».
Ён унёс каласальны ўклад у сусветную навуку. Прытым быў чалавекам, які меў цвёрдую пазіцыю і вызначаныя жыццёвыя прынцыпы, у аснове якіх была вернасць абранай справе. Улічваючы факт таго, што Жарэс Алфёраў удастоены ўсіх самых высокіх ўзнагарод за свае шматлікія адкрыцці, ён заставаўся па-чалавечы простым, шчырым і адкрытым. Такім яго запомнілі сучаснікі, такім і застанецца ў памяці нашчадкаў.
Валянціна ПРЫШЧЭПАВА
В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…
Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…
Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…
На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…
Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…
Помните о безопасности на мероприятиях с массовым пребыванием людей Сегодня, а особенно в мегаполисах, люди…