28.04.2026
Общество

12 апреля — Всемирный день авиации и космонавтики

  • 12 апреля, 2025
  • 1 min read
12 апреля — Всемирный день авиации и космонавтики

Гэты выраз у Дзень касманаўтыкі набывае асаблівае гучанне. Менавіта Юрый Гагарын сваёй знакамітай фразай «Паехалі!» адкрыў людзям шлях да зор у далёкім 1961-м. Узляцець вышэй за неба ўдалося і беларусам.

Сёння яшчэ раз хочацца прыгадаць іх імёны. Пётр Клімук – самы першы беларускі касманаўт, быў добра знаёмы з Гагарыным. Уладзімір Кавалёнак — першы, хто выйшаў у адкрыты космас. Алег Навіцкі — адзіны з беларусаў, каму ўдалося пабываць у касмічнай прасторы аж чатыры разы, мае на сваім рахунку 545 касмічных сутак. І безумоўна, першая беларуская жанчына-касманаўт — Марына Васілеўская. Яна вядомая кожнаму, бо са дня яе палёту мінуў толькі год. Марына правяла на арбіце разам з Навіцкім чатырнаццаць сутак, гэтым самым перагарнула чарговую старонку ў асваенні нашай краінай пазазямной прасторы і даказала, што для беларускай жанчыны няма нічога немагчымага.

У гэтым шэрагу немагчыма не ўзгадаць вядомага касманаўта з чашніцкімі каранямі — Георгій Грэчку. Яго маці з вёскі Копцевічы, што на мяжы з Чашнікамі. Сюды ў дзяцінстве часта прыязджаў будучы касманаўт. І як пазней адзначаў, менавіта на Беларусі адбылося яго станаўленне як асобы. Яго па праву называюць ветэранам касманаўтыкі. Яшчэ ў 1978-м Георгій Грэчка здзейсніў сусветны рэкорд па працягласці знаходжання ў космасе. За паспяховае выкананне палётаў ён двойчы быў узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза, а таксама многімі іншымі ўзнагародамі. Не аднойчы бачыў нашу планету з недасягальных вяршынь, увачавідкі ўсведамляючы яе безабароннасць, заклікаў людзей быць больш уважлівымі да яе. Заўсёды быў супраць гонкі ўзбраення, што вельмі актуальна зараз.

Як тут не прыгадаць радкі класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча: «Навошта ж на зямлі ўсе сваркі і звадкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор?».

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в: