Традиции празднования Пасхи

Вялікдзень – самае галоўнае і доўгачаканае свята ў хрысціян. Назва яго гаворыць сама за сябе. Часы змяняюцца, а сэнс гэтага дня застаецца. З пакалення ў пакаленне перадаюцца традыцыі яго святкавання. Прыгадаем найбольш вядомыя ў нашай мясцовасці.

Як адзначыла кіраўнік народнага фальклорнага калектыву «Кругліца» філіяла «Кругліцкі СДК» Тамара Хадасевіч, падрыхтоўку да Вялікадня пачыналі за тыдзень.

Усё ў хаце вымывалі, вычышчалі, абавязкова бялілі печ. Не забываліся навесці парадак і на падворку. Для прыгатавання самага галоўнага сімвала свята – чырвонага яйка – шалупінне ад цыбулі заварвалі яшчэ ў чацвер, каб адвар настаяўся і яйкі набылі насычаны чырвоны колер. Для прыгатавання тварожнай пасхі тварог адціскалі ў марлі, дадавалі сметанковае масла, вяршкі і пад гнёт.

– У суботу зранку маці ставіла рошчыну ў дзежцы для кулічэй, – прыгадвае Тамара Аркадзьеўна. – Пасля абеду пачынала выпякаць. Дарэчы, смак куліча з печы незабываемы. Да святочнага стала гатавалі загадзя шмат іншых страў, пераважна мясных. Бо падчас саракадзённага паста перад Вялікаднем была забарона на ўжыванне мяса. Трэба адзначыць, што ўсе прыгатаванні да стала заканчвалі ў суботу. У нядзелю нічога не рабілі, нават у печы не палілі.

Непасрэдныя святочныя і абрадавыя дзеянні адбываліся на Вялікдзень. Стараліся прачнуцца ў гэты
дзень на досвітку, каб убачыць, як сонейка грае на ўсходзе. Лічылася, што такое можна ўбачыць толькі на Вялікдзень, таму і ўспрымалі яго як сапраўдны цуд. Адзін аднаго віталі пры сустрэчы «Хрыстос уваскрэс!» і адказваць трэба было «Сапраўды ўваскрэс». Гэты рытуал паўтаралі тройчы. Зранку ўмываліся асвечанай вадой, у якую паклалі чырвоныя яйкі. Гэта дзеянне павінна было забяспечыць здароўе на ўвесь год. Дарэчы, менавіта з пафарбаваным яйкам праходзіў увесь святочны дзень. З яго пачыналі сняданак. У канцы застолля са стала нічога не прымалі, пачыналіся гульні з яйкамі: «біткі», «качанне па лубку» і «кручэнне». Працаваць у гэты дзень і яшчэ на працягу трох забаранялася, толькі гаспадарку правілі. Лічылася, што гэта свята дадзена людзям для асэнсавання радасці жыцця, што яно дае сілы на будучыню. Таму трэба добра адпачыць. Завітвалі адзін да аднаго ў госці, па вёсцы раней хадзілі валачобнікі з гарманістам.

Хай зараз не ўсе абрадавыя дзеянні выконваюцца. Але ж для веруючага чалавека значэнне свята сакральнае. Асабіста лічу, што Вялікдзень – гэта своеасаблівы мосцік паміж мінулым і будучым.

Хочацца, каб разам з пафарбаванымі яйкамі, печывам кулічэй і прыгатаваннем пасхі кожны пранёс велікодную радасць у сваёй душы. Менавіта яна дае чалавеку сілы жыць.

Валянціна ПРЫШЧЭПАВА

Поделиться в:
editor

Share
Published by
editor

Recent Posts

Афтепати, цирковые шоу и золотые хиты

Совсем скоро столица северного региона станет центром притяжения для всех, кто любит живую музыку, случайные…

3 часа ago

Комитет госконтроля: на страже комфортной среды проживания

В Комитете государственного контроля Витебской области на постоянном контроле вопросы обеспечения комфортной и благоприятной среды…

11 часов ago

История партизанки Колос Марии Тимофеевна

Колос (Завадская) Мария Тимофеевна родилась 28 февраля 1918 года в местечке Коханово Оршанского уезда Могилевской…

11 часов ago

Будь готов и действуй – призыв спасателей к подрастающему поколению

Спасатели МЧС на 100 процентов убеждены, безопасность начинается с самого детства! Поэтому на постоянной основе…

18 часов ago

Обмен задержанными по формуле “пять на пять” прошел на границе Беларуси и Польши

 На государственной границе между белорусской и польской сторонами прошла операция по обмену задержанными лицами по…

19 часов ago

Пожароопасный период: соблюдайте правила безопасности

Ежегодно работники МЧС среди основных причин возгораний в природных экосистемах выделяют неосторожное обращение с огнём…

19 часов ago